Дакументы, якія прадстаўляюцца для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў

Для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматворчы орган прадстаўляе ў Міністэрства юстыцыі, галоўныя ўпраўленнi юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў:

1. Нарматыўны прававы акт.

Нарматыўны прававы акт прадстаўляецца ў выглядзе электроннага дакумента пры дапамозе аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы па забеспячэнні нарматворчага працэсу (АIС «Нарматворчасць») (далей - АIС «Нарматворчасць»)*.

_______________

*У выключных выпадках пры немагчымасці выкарыстання АІС «Нарматворчасць» па тэхнічных прычынах нарматыўныя прававыя акты прадстаўляюцца ў выглядзе электронных дакументаў або электронных копій пры дапамозе сістэмы міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.

У выпадку падпісання нарматыўнага прававога акта асобай, якая выконвае абавязкі кіраўніка нарматворчага органа, да дакументаў, якія накіроўваюцца на абавязковую юрыдычную экспертызу, дадаецца выпіска з дакумента (яго копія), які абгрунтоўвае адсутнасць кіраўніка дадзенага органа.

2. Абгрунтаванне неабходнасці прыняцця нарматыўнага прававога акта.

3. Фінансава-эканамічнае абгрунтаванне да праекта нарматыўнага прававога акта.

уверх