Узгадненне назваў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый

Уся інфармацыя аб парадку ўзгаднення назваў юрыдычных асоб размешчана на вэб-партале Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - вэб-партал АДР).

Парадак ўзгаднення назваў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, а таксама патрабаванні да назваў гэтых арганізацый вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2009 г. № 154 «Об утверждении Положения о согласовании наименования коммерческих и некоммерческих организаций» і пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2009 г. № 20 «О согласовании наименований юридических лиц».

Узгадненне назваў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый ажыццяўляецца наступнымі рэгіструючымі органамі:

  • галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі Мінскага гарвыканкама, Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага, Мінскага, Магілёўскага аблвыканкамаў;

  • на тэрыторыі Гомельскай і Віцебскай абласцей - адпаведнымі рай(гар)выканкамамі, Гомельскім гарвыканкамам, а таксама адміністрацыямі раёнаў г. Віцебска;

  • адміністрацыямі свабодных эканамічных зон;

  • адміністрацыяй Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень»;

  • Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь (у дачыненні да страхавых арганізацый, страхавых брокераў, аб'яднанняў страхаўшчыкоў);

  • Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь (у дачыненні да банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый).

Узгадніць назву можна ў любым з указаных дзяржаўных органаў.

Для ўзгаднення назвы ў рэгіструючы орган прадстаўляюцца наступныя дакументы:

  • заява аб узгадненні назвы юрыдычнай асобы;

  • копія дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы заяўніка (у выпадку прадстаўлення дакументаў прадстаўнікамі юрыдычнай або фiзiчнай асобы);

  • дазвол на выкарыстанне прозвішчаў, псеўданімаў вядомых асоб або выкарыстанне назваў у выпадках, устаноўленых заканадаўствам.

Дакументы для ўзгаднення назвы ў адпаведны рэгіструючы орган могуць быць прадстаўлены пры асабістым звароце, шляхам накіравання па пошце або ў электронным выглядзе з дапамогай вэб-партала АДР.

У выпадку накiравання ў рэгіструючы орган электронных дакументаў з дапамогай вэб-партала АДР заява аб узгадненні назвы юрыдычнай асобы запаўняецца непасрэдна на вэб-партале АДР.

Працэдура ўзгаднення назвы юрыдычнай асобы ажыццяўляецца бясплатна ў наступныя тэрміны:

  • пры разглядзе заявы, накіраванай па пошце, - 2 рабочых дні;

  • пры асабістым звароце заяўніка - у дзень звароту;

  • пры прадстаўленні дакументаў у электронным выглядзе - не пазней наступнага працоўнага дня з даты накіравання заявы.

Назвы, якія ўжо зарэгістраваны (або зарэзерваваны) у базе дадзеных АДР, НЕ МОГУЦЬ БЫЦЬ УЗГОДНЕНЫ. Маецца ці не магчымая назва юрыдычнай асобы ў базе дадзеных назваў АДР, можна праверыць тут.

Патрабаванні да структуры назваў унітарных прадпрыемстваў.

У поўнай назве ўнітарнага прадпрыемства павінны быць: арганізацыйна-прававая форма, форма ўласнасці (пры стварэнні прадпрыемства фізічнай асобай), спецыяльнае найменне (частка назвы, якая змяшчаецца ў двукоссях), па жаданню можа быць паказаны характар дзейнасці прадпрыемства.

Прыклад

Поўная назва ўнітарнага прадпрыемства, маёмасць якога знаходзіцца ў прыватнай уласнасці фiзiчнай асобы, якое плануе займацца гандлем альбо вытворчай дзейнасцю, будзе гучаць адпаведна як «прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Медэя-гандаль», «прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Камея-плюс».

У скарочанай назве ўнітарнага прадпрыемства, маёмасць якога знаходзіцца ў прыватнай уласнасці фiзiчнай асобы, незалежна ад характару дзейнасці, павінны быць словы (цалкам, не абрэвіятура) «прыватнае прадпрыемства» (напрыклад, «прыватнае прадпрыемства «Медэя-гандаль»).

У назве ўнітарнага прадпрыемства, маёмасць якога знаходзіцца ў прыватнай уласнасці юрыдычнай асобы, акрамя спецыяльнага наймення, можа быць паказаны (па жаданню) толькі характар ​​дзейнасці. Указанне на форму ўласнасці ў назвах такіх арганізацый не дапускаецца.

Прыклад

Поўная назва ўнітарнага прадпрыемства, маёмасць якога знаходзіцца ў прыватнай уласнасці юрыдычнай асобы, будзе гучаць як «вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Камея-плюс» альбо «гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Медэя-гандаль» і г.д.

У скарочанай назве ўнітарнага прадпрыемства, маёмасць якога знаходзіцца ў прыватнай уласнасці юрыдычнай асобы, незалежна ад характару дзейнасці, павінны быць словы «унітарнае прадпрыемства» (напрыклад, «унітарнае прадпрыемства «Медэя-гандаль»).

Пры парушэнні фарміравання поўнай і скарочанай назвы спецыяліст рэгіструючага органа мае права адмовіць ва ўзгадненні прапанаванай назвы, нават калі яго спецыяльная частка з'яўляецца ўнікальнай.

Рашэнне ўпаўнаважанага супрацоўніка рэгіструючага органа аб адмове ва ўзгадненні назвы юрыдычнай асобы можа быць абскарджана заяўнiкам у Міністэрства юстыцыі.


уверх