Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Упраўленне Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

З 2001 г. па рашэнню Кіраўніка дзяржавы на Міністэрства юстыцыі ўскладзены функцыі па арганізацыйна-метадалагічнаму забеспячэнню і каардынацыі дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання (юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў), вядзенню Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - АДР).

Для гэтага ў студзені 2002 г. у структуры Міністэрства створана ўпраўленне Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – упраўленне АДР).

Стварэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу, у тым ліку яго рэгістрацыі, з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы.

Асноўнай задачай упраўлення АДР з'яўляецца забеспячэнне зручнай, хуткай і малазатратнай працэдуры стварэння бізнесу.

Для гэтага ўпраўленнем АДР ажыццяўляецца:

  • абагульненне практыкі прымянення заканадаўства аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • вывучэнне перадавога сусветнага вопыту, унясенне прапаноў па ўдасканаленні парадку адкрыцця і закрыцця бізнесу;

  • распрацоўка праектаў нарматыўных прававых актаў па дадзеным пытанням;

  • забеспячэнне ўзаемадзеяння рэгіструючых органаў з падатковымі, мытнымі органамі, органамі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, дзяржаўнай статыстыкі, іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі;

  • кантроль за дзейнасцю рэгіструючых органаў;

  • правядзенне навучальных семінараў з супрацоўнікамі рэгіструючых органаў.

У навейшай гісторыі беларускага заканадаўства сферу стварэння і ліквідацыі бізнесу з упэўненасцю можна назваць адным з найбольш прагрэсіўных накірункаў дзяржаўнага рэгулявання.

Вэб-партал АДР

уверх