Адвакатура і ліцэнзаванне юрыдычнай дзейнасці

Адвакатура і ліцэнзаванне юрыдычнай дзейнасці

На 1 лiпеня 2020 г. у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе дзейнасць 2061 адвакат, функцыянуюць 161 юрыдычная кансультацыя, 97 адвакацкіх бюро (3 адвакацкіх бюро знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі), 367 адвакатаў ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна.

Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у першым паўгоддзі 2020 г. праведзена 6 пасяджэнняў.

Па выніках разгляду матэрыялаў:

  • выдадзена 8 спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці (далей – ліцэнзія);

  • адмоўлена ў выдачы ліцэнзій у сувязі з неадпаведнасцю магчымасцей суіскальнікаў ліцэнзій ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам 12 суіскальнікам;

  • спынена дзеянне 25 ліцэнзіі;

  • унесены змяненні ў 37 ліцэнзій;

  • атэставана 11 адвакатаў.

Ліцэнзаванне дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг (як паслуга, якая састаўляе ліцэнзуемы від дзейнасці)

На 1 лiпеня 2020 г. у Рэспубліцы Беларусь аказвалі юрыдычныя паслугі 1504 ліцэнзіята, з іх 1205 індывідуальных прадпрымальніка і 299 юрыдычных асоб.

Камісіяй па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай – юрыдычныя паслугі ў першым паўгоддзі 2020 г. праведзена 11 пасяджэнняў.

Па выніках разгляду матэрыялаў:

  • выдадзена 91 спецыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай ліцэнзіруемы від дзейнасці – юрыдычныя паслугі (далей – ліцэнзія), з іх 71 – індывідуальным прадпрымальнікам, 20 – юрыдычным асобам;

  • адмоўлена ў выдачы 3 суіскальнікам ліцэнзій: 1 індывідуальнаму прадпрымальніку і 2 юрыдычным асобам;

  • унесены змяненні ў 36 ліцэнзій, з іх 15 – індывідуальным прадпрымальнікам, 21 – юрыдычным асобам;

  • анулявана 1лiцэнзiя;

  • спынена дзеянне 11 ліцэнзій, з іх 3 – індывідуальным прадпрымальнікам, 8 – юрыдычным асобам.

Вынесена 6 прадпісанняў аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства ў дачыненні ліцэнзіятаў, якія аказваюць юрыдычныя паслугі.

Ліцэнзаванне дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг

На 1 лiпеня 2020 г. у Рэспубліцы Беларусь аказвалі рыэлтарскія паслугі 152 арганізацыі, з іх спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай ліцэнзіруемы від дзейнасці – рыэлтарскія паслугі (далей – ліцэнзія), выдадзеныя Міністэрствам юстыцыі, мела 146 камерцыйных арганізацый.

Камісіяй па пытаннях ліцэнзавання дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг з указаннем састаўляючай – рыэлтарскія паслугі у першым паўгоддзі 2020 г. праведзена 13 пасяджэнняў, на якіх разгледжан 281 матэрыял.

Па выніках разгляду матэрыялаў:

  • выдадзена 7 ліцэнзій;

  • унесены змяненні (дапаўненні) у 13 ліцэнзій;

  • спынена дзеянне 7 ліцэнзій, з іх дзеянне 2 – па вінаватых падставах;

  • выдадзена 11 пасведчанняў аб атэстацыі рыэлтара;

  • прадоўжаны тэрмін дзеяння 149 пасведчанняў аб атэстацыі рыэлтара;

  • унесены змяненні ў 2 пасведчання аб атэстацыі рыэлтара;

  • спынена дзеянне 1 пасведчання аб атэстацыі рыэлтара.

Вынесена 13 прадпісанняў аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў у дзейнасці па аказанні рыэлтарскіх паслуг 11 юрыдычным асобам.

Медыяцыя

На 1 ліпеня 2020 г. у Рэспубліцы Беларусь прыняты рашэння аб выдачы 865 пасведчанняў медыятара.

Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях медыяцыі у першым паўгоддзі 2020 г. праведзена 2 пасяджэння.

Па выніках разгляду матэрыялаў прыняты рашэння аб выдачы 93 пасведчанняў медыятара. Дзеянне 1 пасведчання медыятара спынена па заяве медыятара.

уверх