Тыповыя парушэнні
- Несвоечасовае правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў пастаяннага захоўвання і па асабоваму складу;
-
Вылучэнне для захоўвання дакументаў памяшканняў, якія не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым нарматыўнымі прававымі актамі;
-
Адсутнасць або няправільны выраб і выкарыстанне ў дзяржаўных арганізацыях бланкаў дакументаў з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь;
-
Невыкананне ўстаноўленых нарматыўнымі прававымі актамі патрабаванняў да афармлення дакументаў;
-
Несвоечасовыя распрацоўка і ўзгадненне з органамі архіўнай справы і справаводства, дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі, вышэйстаячымі арганізацыямі наменклатур спраў арганізацый.
