Адвакацкая дзейнасць

Ліцэнзаванне адвакацкай дзейнасці.

Адвакатам у Рэспубліцы Беларусь можа быць фізічная асоба, якая з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, якая мае вышэйшую юрыдычую адукацыю і стаж работы па спецыяльнасці не менш за тры гады, парадак вылічэння якога ўстанаўліваецца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якая прайшла стажыроўку ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», і якая здала кваліфікацыйны экзамен, атрымаўшая спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці і якая з'яўляецца членам тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў. 

Не патрабуецца праходжанне стажыроўкi асобе, якая раней ажыццяўляла адвакацкую дзейнасць не менш за тры гады, калі са дня спынення адвакацкай дзейнасці прайшло не больш за пяць гадоў, за выключэннем асоб, выключанных (звольненых) з калегіі адвакатаў па абставінах, якiя iх дыскрэдытуюць.

Да здачы кваліфікацыйнага экзамену прэтэндэнт праходзіць стажыроўку ў адваката юрыдычнай кансультацыі, адвакацкага бюро або
ў адваката, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна, па накірунку тэрытарыяльнай калегіі адвакатаў ад трох да шасці месяцаў.

Для допуску да здачы кваліфікацыйнага экзамену прэтэндэнт падае заяву па ўсталяванай форме ў Кваліфікацыйную камісію па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, якая створана пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, да якой прыкладаюцца:

  • копія дыплома аб вышэйшай юрыдычнай адукацыi;

  • копіі дакументаў, якiя пацвярджаюць стаж работы па спецыяльнасці не менш за тры гады;

  • заключэнне аб гатоўнасці стажора адваката да ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці і справаздачу аб выніках стажыроўкi;

  • аўтабіяграфія.

Пры падачы заявы прэтэндэнтам падаюцца арыгіналы дыплома аб вышэйшай юрыдычнай адукацыi і працоўнай кніжкі (пры яе наяўнасці).

За выдачу ліцэнзіі спаганяецца дзяржаўная пошліна ў памеры дзесяці базавых велічынь.

Праграма падрыхтоўкі да кваліфікацыйнага экзамену для суіскальніка спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці

Форма заявы аб допуску да здачы кваліфікацыйнага экзамену

Узор заявы аб выдачы ліцэнзіі

Пералік нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць адвакацкую дзейнасць:

Схема размяшчэння юрыдычных кансультацый і адвакацкіх бюро ў г. Мінску.

Рэестр адвакатаў, адвакацкіх бюро, юрыдычных кансультацый і спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасцi

Звесткі аб адвакатах, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна

Звесткі аб адвакацкіх бюро і адвакатах адпаведных адвакацкіх бюро

Звесткі аб спецыяльных дазволах (ліцэнзіях) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасцi, якiя выдадзены Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Звесткі аб юрыдычных кансультацыях і адвакатах адпаведных юрыдычных кансультацый
уверх