Кадравая палітыка і ідэалагічнае забеспячэнне

Кадравая палітыка Міністэрства юстыцыі накіравана на фарміраванне кадравага саставу, здольнага рэзультатыўна выконваць пастаўленыя перад Міністэрствам юстыцыі задачы, а таксама на эфектыўнае выкарыстанне кадравага патэнцыялу работнікаў.

Пры фарміраванні кадравага саставу Міністэрства юстыцыі мае месца спалучэнне вопытных, высокапрафесійных работнікаў і маладых спецыялістаў.

Асноўнымі задачамі работы з кадрамі ў Міністэрстве юстыцыі з'яўляюцца:

  • падбор і расстаноўка кадраў з улікам прафесійных, дзелавых і асабістых якасцей;

  • развіццё кадравага патэнцыялу работнікаў;

  • удасканальванне форм і метадаў ацэнкі дзейнасці кадраў;

  • фарміраванне дзейсных рэзерваў кадраў, перспектыўнага кадравага рэзерву з ліку моладзі і арганізацыя планамернай работы з дадзенымі рэзервамі;

  • матывацыя эфектыўнай работы, рацыянальнае выкарыстанне чалавечых рэсурсаў, стварэнне спрыяльных умоў для работы і прафесійнага росту, фарміраванне эфектыўнай сістэмы матэрыяльнага і маральнага стымулявання работнікаў;

  • забеспячэнне падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, стажыроўкі і самаадукацыі кадраў;

  • удасканальванне ідэалагічнай работы;

  • фарміраванне ў работнікаў нецярпімага стаўлення да карупцыйных праяўленняў;

  • падтрыманне здаровага маральна-псіхалагічнага клімату ў працоўных калектывах, умацаванне працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, недапушчальнасць адтоку высокакваліфікаваных работнікаў, якія валодаюць належным прафесійным узроўнем.

Вялікае значэнне надаецца Міністэрствам юстыцыі падрыхтоўцы юрыдычных кадраў, авалоданню студэнтамі практычнымі навыкамі і іх падрыхтоўцы да самастойнай прафесійнай дзейнасці па юрыдычнай спецыяльнасці, а таксама супрацоўніцтву з навучальнымі ўстановамі рэспублікі па гэтых пытаннях.

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі работнікі Міністэрства юстыцыі прымаюць актыўны ўдзел у павышэнні прававых ведаў і прававой культуры дзяцей і моладзі.

У мэтах паскарэння працэсу прафесійнага станаўлення маладых спецыялістаў, асоб, якія ўпершыню паступілі на дзяржаўную грамадзянскую службу, набыцця імі неабходных прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў, найхутчэйшай адаптацыі ў калектыве ў практыку работы з кадрамі ў Міністэрстве юстыцыі ўкаранёна настаўніцтва.

Павышэнне прафесійнага ўзроўню работнікаў арганізавана ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, установе адукацыі «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта», іншых установах адукацыі рэспублікі. Акрамя таго, работнікі Міністэрства юстыцыі прымаюць ўдзел у семінарах, канферэнцыях, лекцыях.

Міністэрствам юстыцыі на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы ідэалагічнай накіраванасці – акцыі, прымеркаваныя да дзяржаўных свят, святочных дзён, важных падзей у сацыяльна-палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны, конкурсы на званне лепшых па прафесіі, суботнікі, спартыўныя спаборніцтвы і інш.

Арганізацыя мерапрыемстваў ідэалагічнай накіраванасці нацэлена на:

  • грамадзянска-патрыятычнае выхаванне работнікаў, фарміраванне пачуцця любві і вернасці Радзіме, гордасці за сваю Айчыну, гатоўнасці да выканання грамадзянскага і службовага абавязку;

  • фарміраванне паважнага стаўлення да гісторыі і традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, яго навуковых і культурных дасягненняў, дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь;

  • стварэнне спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату і дзелавога настрою сярод работнікаў, развіццё карпаратыўнай культуры, умацаванне працоўнай і выканаўчай дысцыпліны;

  • прапаганду здаровага ладу жыцця і садзейнічанне творчаму развіццю асобы.


уверх