Тыповыя парушэнні
Тыповыя парушэнні пры ажыццяўленні адвакацкай дзейнасці:
-
Неналежнае афармленне адвакатамі дагавораў аб аказанні юрыдычнай дапамогі, што з'яўляецца падставай для прызнання дагавораў несапраўднымі.
-
Парушэнне парадку рэгістрацыі адвакатамі дагавораў у кнізе рэгістрацыі дагавораў.
-
Няправільнае і няпоўнае запаўненне адвакатамі ордэраў на ўдзел у следстве, судзе, што з'яўляецца падставай для прызнання ордэраў несапраўднымі.
-
Перадача даручэнняў на аказанне юрыдычнай дапамогі адным адвакатам другому без папярэдняй пісьмовай згоды кліента і без заключэння дагавора з кліентам адваката, якому перадаецца даручэнне.
-
Наведванне адвакатамі падазроных, якія абвінавачваюцца, у следчым ізалятары без заключэння дагавора.
Тыповыя парушэнні юрыдычных асоб, якія аказваюць юрыдычныя паслугі:
-
Несвоечасовае прадстаўленне інфармацыі ў Міністэрства юстыцыі аб прыёме і звальненні работнікаў, якшя маюць пасведчанне юрыста, аб кіраўніку арганізацыі і яго намесніках са дня іх прызначэння.
-
Несвоечасовае прадстаўленне інфармацыі ў Міністэрства юстыцыі аб змяненні месца аказання юрыдычных паслуг.
-
Адсутнасць дакумента, які пацвярджае факт аказання юрыдычных паслуг.
-
Размяшчэнне недакладнай рэкламы.
Тыповыя парушэнні рыэлтарскіх арганізацый:
Парушэнні пры рэкламаванні аб'ектаў нерухомасці (у рэкламе адсутнічаюць звесткі аб арганізацыі, якая рэкламуе аб'ект, рэквізіты дагавора на аказанне рыэлтарскіх паслуг, які з'яўляецца падставай да рэкламавання аб'екта).
Аказанне рыэлтарскіх паслуг асобамі, якія не з'яўляюцца рыэлтарамі: са спажыўцом працуюць дыспетчар, спецыяліст па працы з кліентамі, менеджэр і г.д., альбо ж зусім не знаходзячыя ў штаце рыэлтарскай арганізацыі асобы.
Парушэнне парадку афармлення і рэгістрацыі дагавораў аказання рыэлтарскіх паслуг.
Прымушэнне пакупніка аб'екта нерухомасці да заключэння дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг, якія ўжо аказваюцца прадаўцу дадзенага аб'екта, і аплаце кошту гэтых паслуг.
Неправамерныя тлумачэнні работнікаў рыэлтарскіх арганізацый аб тым, што ў рамках дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг, заключанага з прадаўцом аб'екта, юрыдычная чысціня здзелкі не правяраецца і што інфармацыя аб магчымых абмежаваннях адносна аб'екта будзе праверана толькі ў выпадку, калі пакупнік таксама заключыць дагавор аказання яму рыэлтарскіх паслуг.
Неналежная арганізацыя работы па прадстаўленні адпаведнай інфармацыі ў ліцэнзуючы орган: копій загадаў аб прыёме-звальненні, анкет для ўключэння звестак у Рэестр рыэлтараў Рэспублікі Беларусь.
Рыэлтарская арганізацыя мае права рэкламаваць або іншым чынам размяшчаць інфармацыю аб аб'екце нерухомай маёмасці толькі са згоды спажыўца пасля заключэння дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг,
у мэтах аказання якіх ажыццяўляецца рэкламаванне аб'екта нерухомай маёмасці.
У рэкламе аб'екта нерухомай маёмасці павінны быць указаны найменне рыэлтарскай арганізацыі і ўліковы нумар плацельшчыка, нумар ліцэнзіі (за выключэннем тэрытарыяльных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю), а таксама нумар і дата заключэння дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг.
Рыэлтарскія паслугі ад імя рыэлтарскай арганізацыі маюць права аказваць толькі рыэлтары, якія знаходзяцца ў штаце дадзенай арганізацыі і з'яўляюцца членамі Палаты рыэлтараў.
Прадастаўленне спажыўцам рыэлтарскіх паслуг ажыццяўляецца рыэлтарскай арганізацыяй на падставе дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг, які заключаецца ў пісьмовай форме і складаецца не менш як у двух экзэмплярах. Адзін з іх выдаецца спажыўцу, а другі застаецца
ў рыэлтарскай арганізацыі. Дагавор аказання рыэлтарскіх паслуг падпісваецца спажыўцом і кіраўніком або ўпаўнаважанай асобай рыэлтарскай арганізацыі і рэгіструецца ў дзень яго падпісання ў кнізе рэгістрацыі дагавораў.
Да дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг прымяняюцца патрабаванні, вызначаныя грамадзянскім заканадаўствам для дагавора платнага аказання паслуг, з улікам палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2025 г. «Аб рыэлтарскай дзейнасці». Да падпісання дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг рыэлтарская арганізацыя абавязана азнаёміць спажыўца з дакументам аб памерах і парадку аплаты рыэлтарскіх паслуг, праектам дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг, дагаворам абавязковага страхавання, а таксама аказаць неабходныя кансультацыйныя паслугі і прадставіць інфармацыю аб попыце
і прапанове на аб'екты нерухомай маёмасці.
Аплата рыэлтарскіх паслуг па садзейнічанні ў продажы аб'ектаў нерухомай маёмасці ажыццяўляецца прадаўцом аб'екта. Аплата адной
і той жа рыэлтарскай паслугі, якая аказваецца ў адносінах да аднаго
і таго ж аб'екта нерухомай маёмасці (аб'екта долевага будаўніцтва), абодвума бакамі здзелкі з гэтым аб'ектам, якія з'яўляюцца спажыўцамі паслуг дадзенай рыэлтарскай арганізацыі, не дапускаецца.
У выпадку, калі рыэлтарская арганізацыя прапануе да продажу аб'ект нерухомай маёмасці, гэта азначае, што ў гэтай арганізацыі заключаны дагавор на аказанне рыэлтарскіх паслуг па садзейнічанні
ў продажы аб'екта прадаўцу. І менавіта з прадаўца рыэлтарская арганізацыя будзе браць узнагароду за свае паслугі. Спаганяць плату
з пакупніка, зацікаўленага ў набыцці прапанаванага рыэлтарскай арганізацыяй аб'екта, дадзеная арганізацыя не мае права.
Аналагічна рыэлтарская арганізацыя, якая аказвае паслугі прадаўцу па продажы яго аб'екта, не мае права прымушаць пакупніка гэтага аб'екта заключыць дагавор аказання яму паслуг з іншай рыэлтарскай арганізацыяй. Безумоўна, пакупнік аб'екта, які адчужаецца пры садзейнічанні адной рыэлтарскай арганізацыі, мае права заключыць дагавор на аказанне неабходных яму рыэлтарскіх паслуг з іншай рыэлтарскай арганізацыяй, якая не знаходзіцца ў дагаворных адносінах
з прадаўцом.
Аднак волевыяўленне пакупніка на заключэнне дагавора ў такой сітуацыі павінна насіць добраахвотны характар, менавіта пакупнік павінен вырашаць, ці мае патрэбу ён у аказанні яму якіх-небудзь рыэлтарскіх паслуг і якіх менавіта. Акрамя таго, заключэнне пакупніком
з іншай рыэлтарскай арганізацыяй дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг, а таксама назначэнне адказных за выкананне дагавора рыэлтараў,
не павінна насіць фармальны характар.
Рыэлтарская арганізацыя абавязана прымаць меры па прадухіленні пасведчання і дзяржаўнай рэгістрацыі здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці, якая можа быць прызнана несапраўднай па падставах, прадугледжаных заканадаўствам. У гэтых мэтах рыэлтарскім арганізацыям прадастаўлена права атрымліваць інфармацыю
ад дзяржаўных органаў і іншых арганізацый аб аб'ектах нерухомай маёмасці і правах на іх.
Такім чынам, у рамках заключанага з прадаўцом дагавора аказання рыэлтарскіх паслуг па садзейнічанню ў продажы аб'екта нерухомай маёмасці рыэлтарская арганізацыя абавязана прыняць усе меры
да выяўлення ў межах кампетэнцыі любых абмежаванняў (абцяжаранняў) у адносінах да аб'екта, які прадаецца пры яе садзейнічанні, якія маюць значэнне для здзяйснення здзелкі.
Копіі загадаў аб прыёме (звальненні) кіраўніка (яго намесніка), рыэлтара павінны прадстаўляцца ў Міністэрства юстыцыі на працягу пяці працоўных дзён з дня ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў
у штатны расклад.
Анкеты для ўключэння звестак у Рэестр рыэлтараў Рэспублікі Беларусь павінны прадстаўляцца рыэлтарамі ў 10-дзённы тэрмін пасля атрымання рыэлтарам упершыню ідэнтыфікацыйнай пластыкавай карткі і ў выпадку змянення звестак, якія змяшчаюцца
ў ідэнтыфікацыйнай пластыкавай картцы.
