Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «БЕЛЮРЗАБЕСПЯЧЭННЕ»

emblema.jpg
rup2_.jpg

Генеральны дырэктар:
Кадышаў Аляксандр Васільевіч

тэлефон:
+375 (17) 200-32-19

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «БЕЛЮРЗАБЕСПЯЧЭННЕ» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне») зарэгістравана 8 лістапада 2016 г. у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (пасведчанне № 192821149) як падпарадкаванае ўнітарнае прадпрыемства сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Стварэнне прадпрыемства заклікана аптымізаваць дзейнасць органаў прымусовага выканання, забяспечыць ім неабходную падтрымку па арганізацыі суправаджэння выканаўчых дакументаў у кожным з абласных цэнтраў Рэспублікі Беларусь, ажыццявіць актуалізацыю і суправаджэнне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы органаў прымусовага выканання з улікам патрабаванняў дзеючага заканадаўства, вызваліць спецыялістаў органаў прымусовага выканання ад выканання неўласцівых ім функцый.

Дзяржаўнае прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне» у адпаведнасці са Статутам і прадастаўленым правам ажыццяўлення дзейнасці займаецца наступнымі відамі работ (паслуг):

  • правядзенне незалежнай ацэнкі маёмасці (іншых аб'ектаў) для розных мэтаў;

  • правядзенне публічных таргоў у электроннай форме па продажы арыштаванай маёмасці ў рамках выканаўчых вяденняў (https://e-auction.by/);

  • распрацоўка аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм (рэсурсаў);

  • распрацоўка Web-сайтаў арганізацый;

  • сэрвіснае абслугоўванне карпаратыўных сетак перадачы даных;

  • выкананне функцый заказчыка, забудоўшчыка, аказанне інжынерных паслуг пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне будаўніцтва аб'ектаў першага-чацвёртага класаў складанасці (комплекснае кіраванне будаўнічай дзейнасцю; тэхнічны нагляд за агульнабудаўнічымі работамі; тэхнічны нагляд за працамі ў галіне электразабеспячэння; тэхнічны нагляд за добраўпарадкаваннем тэрыторыі) у адпаведнасці з атэстатам адпаведнасці № 0002729-Ян, выдадзеным Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь;

  • ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці ў адпаведнасці са спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) № 33030/20824, выдадзеным Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У структуру дзяржаўнага прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне» уваходзіць галаўное падраздзяленне ў г. Мінску і пяць філіялаў у абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь.

Кантактная інфармацыя:

Адрас галаўнога падраздзялення: 220069, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 1Б

Афіцыйны сайт дзяржаўнага прадпрыемства «БелЮрОбеспечение» - http://rup.by/

Тэлефон/факс: +375 (17) 200-32-19

E-mail: kanc@rup.by

loading map...

уверх