Нарматворчая дзейнасць

Нарматворчасць як адна з сфер дзейнасці дзяржаўных органаў займае важнейшае месца ў сістэме прававога рэгулявання любой краіны свету.

Забеспячэнне прастаты, яснасці, адназначнасці ўспрымання прававых нормаў, а таксама недапушчэнне прававой недакладнасці і няўзгодненасці прававых прадпісанняў з’яўляецца адной з галоўных задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы перад нарматворчымі органамі.

У рэалізацыі дадзенай задачы значная роля адведзена Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Выкананне нарматворчай функцыі ў Міністэрстве юстыцыі забяспечваецца галоўным упраўленнем нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі, упраўленнем прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці, упраўленнем прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы.

Нарматворчыя функцыі Міністэрства юстыцыі рэалізуюцца праз:

  • разгляд і ўзгадненне праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

  • правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • падрыхтоўку праектаў нарматыўных прававых актаў, прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства;

  • абагульненне практыкі падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў;

  • правядзенне праверак стану нарматворчай дзейнасці па падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь;

  • удзел ў працэсах уніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Еўразійскаго эканамічнага саюза, дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Прававую аснову нарматворчай дзейнасці складаюць наступныя нарматыўныя прававыя акты:

уверх