Медыяцыя

ГРАФІК прыёму і выдачы дакументаў

Па пытаннях выдачы пасведчанняў медыятара і рэгістрацыі арганізацый, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі

Аўторак

каб. 114

унутр. тэл. 300, 309, 114

Кансультант - Шаўчонак Алена Уладзіміраўна

(у выпадку яе адсутнасці - вядучы рэферэнт - Карытка Таццяна Анатольеўна)

Прыём дакументаў з 11.30

да 13.00

Выдача дакументаў

з 14.30

да 16.00

На Міністэрства юстыцыі ўскладзены задачы па арганізацыі і развіццю медыяцыі. Медыяцыя з'яўляецца адным з метадаў узаемавыгаднага вырашэння канфліктаў пры садзейнічанні трэцяга незацікаўленага і незалежнага боку, які мае спецыяльныя веды і навыкі.

У рамках дадзеных паўнамоцтваў Міністэрства юстыцыі ажыццяўляе выдачу пасведчанняў медыятара, рэгістрацыю (ліквідацыю) арганізацый, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі, узгадненне навучальных праграм курсаў, якія навучаюць у сферы медыяцыі, вядзенне Рэестра медыятараў і Рэестра арганізацый, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі.

Допуск да ажыццяўлення дзейнасці медыятара асоб, якія маюць вышэйшую адукацыю і вопыт работы ў якасці прымірыцеля або асоб, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку ў сферы медыяцыі, ажыццяўляе Кваліфікацыйная камісія па пытаннях медыяцыі, створаная пры Міністэрстве юстыцыі.

Да паўнамоцтваў Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях медыяцыі датычыцца:

  • разгляд заяў і дакументаў, якія дадаюцца да заявы, аб выдачы пасведчанняў медыятара;

  • унясенне прапаноў Міністэрству юстыцыі па пытаннях падрыхтоўкі ў сферы медыяцыі;

  • разгляд і прыняцце адпаведных рашэнняў па іншых пытаннях, звязаных з дзейнасцю медыятараў, у тым ліку разгляд матэрыялаў аб выкананні медыятарамі заканадаўства, якое рэгулюе іх дзейнасць.

Медыятарам можа быць фізічная асоба, якая мае вышэйшую юрыдычную або іншую вышэйшую адукацыю, якая прайшла падрыхтоўку ў сферы медыяцыі ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам юстыцыі, або якая мае вопыт работы ў якасці прымірыцеля ў адпаведнасці з працэсуальным заканадаўствам, атрымала пасведчанне медыятара, выдадзеннае Міністэрствам юстыцыі на падставе рашэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях медыяцыі.

Медыятарам не можа быць фізічная асоба:

  • якая з'яўляецца дзяржаўным служачым, у тым ліку якая ажыццяўляе паўнамоцтвы суддзі ў судзе, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

  • прызнанае ва ўстаноўленым парадку недзеяздольным або абмежавана дзеяздольным;

  • асоба, якая мае судзімасць;

  • паўнамоцтвы якой у якасці суддзі суда, пракурорскага работніка, супрацоўніка Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы, работніка органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, падатковых, мытных органаў, іншага дзяржаўнага служачага, натарыуса, адваката былі спынены ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі, на падставах, звязаных з учыненнем правіннасцей, несумяшчальных з яго прафесійнай дзейнасцю, – на працягу трох гадоў са дня прыняцця адпаведнага рашэння, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

  • у дачыненні да якой прынята рашэнне аб спыненні дзеяння пасведчання медыятара ў сувязі з парушэннем Правіл этыкі медыятара, якія зацвярджаюцца Міністэрствам юстыцыі.

Для атрымання пасведчання медыятара прэтэндэнт прадстаўляе ў Міністэрства юстыцыі:

  • заяву аб выдачы пасведчання з указаннем прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства, дадзеныя пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь (серыя, нумар, дата выдачы, назва дзяржаўнага органа, які выдаў дакумент), біяметрычнага дакумента, які сведчыць аб асобе (від дакумента, яго нумар і дата выдачы, назва (код) дзяржаўнага органа, які выдаў дакумент), кантактнага тэлефона, звестак аб апошнім месцы работы, аб адсутнасці абмежаванняў для атрымання пасведчання;

  • копію дыплома (яго дубліката) аб вышэйшай юрыдычнай або іншай вышэйшай адукацыі, завераную на апошнім месцы работы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. У выпадку адсутнасці ў прэтэндэнта месца работы ён прадстаўляе натарыяльна засведчаную копію дыплома (яго дубліката) або яго копію з прад'яўленнем арыгінала (яго дубліката);

  • копію працоўнай кніжкі (яе дубліката), завераную на апошнім месцы работы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. У выпадку адсутнасці ў прэтэндэнта месца работы ён прадстаўляе натарыяльна засведчаную копію працоўнай кніжкі (яе дубліката) або яе копію з прад'яўленнем арыгінала (яе дубліката);

  • копію дакумента, які пацвярджае праходжанне падрыхтоўкі ў сферы медыяцыі ў парадку, устаноўленым Міністэрствам юстыцыі, з прад'яўленнем арыгінала (яго дубліката);

  • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць вопыту работы ў якасці прымірыцеля ў адпаведнасці з працэсуальным заканадаўствам, завераныя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку (копію загада суда аб прызначэнні ў якасці прымірыцеля);

  • фатаграфію памерам 3 x 4 см;

  • іншыя дакументы па жаданні прэтэндэнта, якія пацвярджаюць яго адпаведнасць патрабаванням, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб медыяцыі».

  • Па выніках разгляду заяў і дакументаў, якія да іх дадаюцца, Кваліфікацыйнай камісіяй прымаецца рашэнне аб выдачы або аб адмове ў выдачы пасведчання медыятара.

  • Медыятар складае і прадстаўляе ў Міністэрства юстыцыі справаздачнасць аб сваёй дзейнасці ў парадку і аб'ёме, устаноўленых Міністэрствам юстыцыі.

Арганізацыі, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі

Для забеспячэння матэрыяльных, арганізацыйна-прававых і іншых умоў ажыццяўлення дзейнасці медыятараў могуць быць створаны арганізацыі, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі.

Арганізацыя, якая забяспечвае правядзенне медыяцыі, можа быць створана ў якасці некамерцыйнай арганізацыі ў форме ўстановы або ў якасці адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы.

Дзяржаўная рэгістрацыя ўстаноў, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у іх статут, ажыццяўляецца Міністэрствам юстыцыі.

Пастаноўка на ўлік адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб, якія забяспечваюць правядзенне медыяцыі, ажыццяўляецца галоўным упраўленнем юстыцыі абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта па месцы знаходжання юрыдычных асоб.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі ўстановы ў Міністэрства юстыцыі прадстаўляюцца:

  • заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі па форме, устаноўленай Міністэрствам юстыцыі (форма);

  • статут установы ў двух экзэмплярах без натарыяльнага засведчання, яго электронная копія (у фармаце .doc або .rtf);

  • спіс медыятараў, дзейнасць якіх будзе забяспечваць установу;

  • арыгінал або копія плацежнага дакумента, які пацвярджае аплату дзяржаўнай пошліны.

Для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут установы, у месячны тэрмін з дня іх унясення ў Міністэрства юстыцыі прадстаўляюцца:

  • заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут установы, па форме, устаноўленай Міністэрствам юстыцыі (форма);

  • змяненні і (або) дапаўненні, унесеныя ў статут установы, у двух экзэмплярах, аформленыя ў выглядзе дадатку да статута ўстановы або яго новай рэдакцыі, без натарыяльнага засведчання, іх электронная копія (у фармаце .doc або .rtf);

  • арыгінал пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ўстановы ў выпадку змянення назвы;

  • арыгінал або копія плацёжнага дакумента, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны.

Для пастаноўкі на ўлік адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы ў адпаведнае галоўнае ўпраўленне юстыцыі прадстаўляюцца:

  • заява аб пастаноўцы на ўлік, падпісаная кіраўніком юрыдычнай асобы;

  • палажэнне аб адасобленым падраздзяленні юрыдычнай асобы, зацверджанае кіраўніком юрыдычнай асобы;

  • спіс медыятараў, дзейнасць якіх будзе забяспечваць адасобленае падраздзяленне юрыдычнай асобы;

  • арыгінал або копія плацёжнага дакумента, які пацвярджае аплату дзяржаўнай пошліны.

Спіс медыятараў павінен змяшчаць звесткі аб прозвішчы, уласным імя, iмя па бацьку (калі такое маецца) медыятара, аб даце выдачы пасведчання медыятара, крузе пытанняў, у сферы якіх спецыялізуецца медыятар, а таксама можа змяшчаць іншыя звесткі.

Пры змяненні звестак, якія ўтрымліваюцца ў пасведчанні аб пастаноўцы на ўлік адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы, у адпаведнае галоўнае ўпраўленне юстыцыі ў пяцідзённы тэрмін з дня наступлення прызначаных абставін прадстаўляецца паведамленне шляхам асабістага звароту кіраўніка юрыдычнай асобы або іншай асобы, упаўнаважанай у адпаведнасці са статутам (устаноўчым дагаворам) або даверанасцю дзейнічаць ад імя гэтай юрыдычнай асобы, або па пошце.

Дзяржаўная рэгістрацыя ўстановы, змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут установы, пастаноўка на ўлік адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы ажыццяўляюцца не пазней трох рабочых дзён з дня прадстаўлення ў Міністэрства юстыцыі, адпавяднае галоўнае ўпраўленне юстыцыі належным чынам аформленых дакументаў.

Пералік нарматыўных прававых актаў:

  • Закон Республики Беларусь от 12 июля 2013 г. № 58-З «О медиации»;

  • постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 декабря 2013 г. № 1150 «Об утверждении Правил проведения медиации»;

  • постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2013 г. № 1184 «О реализации Закона Республики Беларусь «О медиации» (вместе с «Положением о квалификационной комиссии по вопросам медиации», «Инструкцией о порядке выдачи и прекращения действия свидетельства медиатора», «Типовыми правилами деятельности организации, обеспечивающей проведение медиации»);

  • постановление Министерства юстиции Республики Беларусь от 17 января 2014 г. № 12 «О подготовке в сфере медиации»;

  • постановление Министерства юстиции Республики Беларусь от 17 января 2014 г. № 13 «Об утверждении Инструкции о порядке ведения Реестра медиаторов и Реестра организаций, обеспечивающих проведение медиации»;

  • постановление Министерства юстиции Республики Беларусь от 17 января 2014 г. № 14 «Об установлении форм документов в сфере медиации»;

  • постановление Министерства юстиции Республики Беларусь от 17 января 2014 г. № 15 «Об утверждении Правил этики медиатора»;

  • постановление Министерства юстиции Республики Беларусь от 29 мая 2020 г. № 83 «Об организациях, обеспечивающих проведение медиации».

уверх