Установа "Рэдакцыя часопіса «Юстиция Беларуси»

Галоўны рэдактар -
Сушкіна Святлана Віктараўна

Згодна з загадам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2025 г. № 171 “Аб рэарганізацыі” 05.01.2026 праведзена рэарганізацыя ўстановы “Рэдакцыя часопіса “Юстиция Беларуси” шляхам далучэння да яе ўстановы “Рэдакцыя часопіса “Архівы і справаводства”. Правы і абавязкі заснавальніка сродка масавай інфармацыі часопіса “Архівы і справаводства” Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь перададзены Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з дагаворам аб рэдакцыі сродка масавай інфармацыі ад 5 студзеня 2026 г. № 2 Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь на ўстанову “Рэдакцыя часопіса “Юстиция Беларуси” ўскладзены функцыі рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі – часопісаў “Юстиция Беларуси” і “Архівы і справаводства”.

Часопісы “Юстиция Беларуси” і “Архівы і справаводства” ўключаны ў рэспубліканскі каталог падпісных выданняў і ў Спіс навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, зацверджаны загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.

На старонках выдання выступаюць юрысты-практыкі і навукоўцы-прававеды па актуальных пытаннях удасканалення заканадаўства, правапрымянення і развіцця прававой навукі.

Часопіс арыентаваны на спецыялістаў сістэмы органаў юстыцыі і з'яўляецца дапамогай у працы адвакатаў, натарыусаў, юрыстаў-гаспадарнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў юрыдычных навучальных устаноў, кіраўнікоў і служачых дзяржаўных устаноў, якія ўдзельнічаюць у нарматворчай дзейнасці.

Асноўныя рубрыкі часопіса – “Каментар. Аналіз. Меркаванне”, “Актуальна”, “Замежны вопыт”, “Прымусовае выкананне”, “Натарыят”, “Загс”, “Адвакатура”.

Асноўная функцыя дадатка да часопіса «Юстиция Беларуси» – публікацыя звестак аб ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання, памяншэнні устаўнага фонда гаспадарчых таварыстваў. Таксама ў Дадатку размяшчаецца даведачная інфармацыя, арыентаваная на рашэнне пытанняў, з якімі грамадзяне часцей за ўсё звяртаюцца ў дзяржаўныя органы; публікуюцца тэксты найбольш важных новых нарматыўных прававых актаў, праектаў нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі.

Часопіс «Архівы і справаводства» змяшчае практычныя парады вядучых спецыялістаў Дэпартамента па архівах і справаводству, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, дзяржаўных архіўных устаноў, міністэрстваў, выкладчыкаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па афармленні, распаўсюджванні, апрацоўцы, уліку, аналізе, правілах здачы на дзяржаўнае захаванне і архіўнаму захоўванню вытворчай, кадравай, навуковай, тэхнічнай і іншай дакументацыі.

На старонках выдання асвятляюцца падзеі ў сферы архіўнай справы і справаводства, размяшчаюцця матэрыялы, якія датычацца архіўнай справы, археаграфіі, геральдыкі, генеалогіі.

Мэта ўстановы “Рэдакцыя часопіса “Юстиция Беларуси” – падтрымліваць

статус друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і папулярызаваць іх.

Друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, якія выдае ўстанова “Рэдакцыя часопіса “Юстиция Беларуси”, з’яўляюцца абавязковым элементам карпаратыўнай культуры Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Рэдакцыя імкнецца, каб чытач атрымаў якасныя выданні, якія годна прадстаўляюць Міністэрства юстыцыі.

Кантактная інфармацыя:

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Мяснiкова 5, пам. 405 

Тэлефон: +375 17 319-77-68

E-mail: jb@justbel.info

Афіцыйны сайт установы – www.justbel.info

уверх