Перспектывы супрацоўніцтва з Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа абмеркавалі ў Міністэрстве юстыцыі

17 мая 2023 года у Міністэрстве юстыцыі адбылася сустрэча намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Ката з дэлегацыяй Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа.

Міжнародная арганізацыя на сустрэчы была прадстаўлена Кіраўніком рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа Іхтыярам Асланавым, яго пераемнікам з чэрвеня 2023 года Барысам Мішэлем, Кіраўніком Місіі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь Себасцьянам Фюсцье і яго памочнікам.

Бакі падвялі вынікі ўзаемадзеяння і абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Асобная ўвага ўдзелена рабоце Камісіі па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Хаменка.

Гасцям таксама арганізавана экскурсія па выставе "Без тэрміну даўнасці", падрыхтаванай Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі, прысвечанай тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны.

уверх