Аб развіцці супрацоўніцтва з Ганконгам у прававой сферы

18 верасня 2023 г. завяршыліся кансультацыі па падрыхтоўцы міжнародных дагавораў у прававой сферы з Ганконгам.

У перагаворах, арганізаваных Міністэрствам юстыцыі, з беларускага боку прынялі таксама ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта і Міністэрства ўнутраных спраў. З ганконгскага боку ўдзельнічалі служачыя Дэпартамента юстыцыі.

Дэлегацыі абодвух бакоў змаглі дасягнуць згоды па ўсіх артыкулах праекта Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Спецыяльным адміністрацыйным раёнам Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах.

Эксперты абмеркавалі праекты Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Урадам Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб перадачы асуджаных, а таксама Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Спецыяльным адміністрацыйным раёнам Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб выдачы. У ходзе кансультацый быў дасягнуты істотны прагрэс па названых праектах.

Вынікі працы замацаваны ў пратаколе кансультацый, падпісаным кіраўнікамі дэлегацый з беларускага і ганконскага бакоў. У прыватнасці, удзельнікі дамовіліся пачаць неабходныя працэдуры для найхутчэйшага падпісання Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Спецыяльным адміністрацыйным раёнам Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах.

уверх