Спорт аб'ядноўвае. Традыцыйны восеньскі паўмарафон адбыўся ў Мінску

Традыцыйна ў другую нядзелю верасня ў горадзе Мінску адбылася масавая бегавая падзея - Мінскі паўмарафон.

Па цэнтральных вуліцах горада ўдзельнікам было прапанавана паспрабаваць адолець тры дыстанцыі: 5, 10,5 і 21.097 км. Маршрут праходзіў па цэнтральнай вуліцы горада - праспекце Незалежнасці, а таксама часткі Верхняга горада. Фінішавалі атлеты на ядры алімпійскага стадыёна "Дынама".

Забег не абышоў бокам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і РУП "БелЮрЗабеспячэнне". Нароўні з іншымі дыстанцыю ў 5 км пераадолелі Дар'я Багдан, Анастасія Валчок, Ганна Вараб'ёва, Марына Есіна, Анастасія Краўчук, Юлія Чамрукова, якія таксама з'яўляюцца членамі першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" Міністэрства юстыцыі.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і шмат пазітыўных эмоцый, а пасля заканчэння паўмарафона былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі.

Асаблівая падзяка выказваецца Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі за прадастаўленне магчымасці маладым спартсменкам узяць удзел у забегу.

Паўмарафон па традыцыі аб'яднаў не толькі мінчан. У забегах выпрабавалі сваю цягавітасць прадстаўнікі 17 краін: ЗША, Швейцарыі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Расіі, Аўстрыі, Турцыі і інш.

Удзел у адной з галоўных спартыўных падзей верасня таксама прыняў Джэф Чан, саветнік упраўлення міжнароднага права Дэпартамента юстыцыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Дэлегацыя Ганконга прыбыла ў Рэспубліку Беларусь для абмеркавання міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе. Кансультацыі паміж прававымі ведамствамі адбудуцца з 11 па 15 верасня.
уверх