Мы ўдзячныя ім! Мы смуткуем па іх... Мы ганарымся імі!

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь адзначаюць Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

22 чэрвеня 1941 года - адна з самых трагічных дат у гісторыі, якая стала пралогам страт мільёнаў нашых суайчыннікаў, разбурэння тысяч гарадоў і вёсак.

Гэта дзень смутку для тых, хто перажыў і выжыў, для дзяцей і ўнукаў мільёнаў салдат, што аддалі жыцці за мір і свабоду.

Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі на чале з Міністрам юстыцыі Сяргеем Хаменкам усклала кветкі на адным з помнікаў сталіцы - Мемарыяльным комплексе ў Масюкоўшчыне. Работнікі Міністэрства юстыцыі далучыліся да Рэспубліканскай акцыі і ўшанавалі памяць ахвяраў нацызму хвілінай маўчання.

«Мы не можам дапусціць, каб Подзвіг пакалення Вялікай Айчыннай вайны быў забыты! Яны падарылі нам свабоду, каб мы падарылі нашым дзецям будучыню! Мы ўдзячныя ім! Мы смуткуем па іх… Мы ганарымся імі! - звярнуўся Сяргей Хаменка да прысутных.

На працоўных месцах быў арганізаваны прагляд тэматычнага відэафільма, які таксама завяршыўся хвілінай маўчання ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны суайчынніках.

Сённяшнюю дату па праве можна вызначыць як дзень імпрэзы сілы духу і мужнасці, дзень адзінства Айчыны, упэўненасці ў перамозе за правую справу, гонару за сваю Радзіму.

уверх