Намеснік Міністра Мікалай Старавойтаў сустрэўся з адвакатамі і натарыусамі Гродзенскай вобласці
Намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў 3 жніўня прыняў удзел у нарадзе па падвядзенні вынікаў работы Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за 1-е паўгоддзе 2023 года.
Такі фармат, як падвядзенне вынікаў працы за паўгоддзе, упершыню ўведзены ў адвакатуры. Кожнаму адвакату неабходна ведаць аб выніках працы не толькі сваёй калегіі, але і аб дзейнасці Міністэрства юстыцыі - рэгулятара ў сферы адвакатуры.
Сваё выступленне Мікалай Старавойтаў пачаў з Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Кіраўніка дзяржавы ў чэрвені бягучага года. Адной з мэт Канцэпцыі з'яўляецца далейшае развіццё прававой сістэмы.
Якасць, даступнасць і сацыяльная накіраванасць - тры ключавыя моманты, на якіх павінна грунтавацца адвакатура пры ўдасканаленні прававога рэгулявання.
Намеснік Міністра адзначыў, што якасць і даступнасць юрыдычнай дапамогі перш за ўсё залежыць ад прафесійна падрыхтаванага кадравага складу.
Правядзенне актыўнай работы па прыцягненню ў адвакатуру маладых і перспектыўных спецыялістаў павінна быць прыярытэтным напрамкам дзейнасці калегій адвакатаў. Пры гэтым падкрэслена, што патрабавальнасць пры адборы ў адвакатуру павінна заставацца высокай.
Таксама намеснік Міністра звярнуў увагу прысутных на безумоўнае выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
У заключэнне ён акцэнтаваў увагу на неабходнасць падтрымання высокага ўзроўню прафесіяналізму, захавання Правілаў прафесійнай этыкі, у тым ліку ў сацыяльных сетках.
4 жніўня 2023 г. намеснік Міністра юстыцыі прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні Савета натарыусаў Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты па падвядзенні вынікаў работы за 1-е паўгоддзе 2023 года.
У ходзе пасяджэння Мікалай Старавойтаў звярнуў увагу на цеснае ўзаемадзеянне натарыусаў з прадстаўнікамі органаў мясцовай улады ў аграгарадках з мэтай своечасовага апавяшчэння насельніцтва аб датах выездаў натарыусаў у сельскую мясцовасць і пытаннях, вырашэнне якіх уваходзіць у іх кампетэнцыю.
Намеснік Міністра засяродзіў увагу на перспектыве цыфравізацыі натарыята і ўчынення натарыяльных дзеянняў па экстэрытарыяльным прынцыпе, каб кожны грамадзянін або суб'ект гаспадарання мог учыніць любое натарыяльнае дзеянне незалежна ад свайго месца знаходжання.
У завяршэнні свайго выступлення Мікалай Старавойтаў адзначыў станоўчы вынік работы натарыусаў Гродзенскай вобласці.
