Павышэнне кваліфікацыі па пытаннях нарматворчай дзейнасці

30 кастрычніка 2023 года на базе ўстановы адукацыі "Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта" ўпершыню стартавала праграма павышэння кваліфікацыі "Актуальныя пытанні нарматворчай дзейнасці на сучасным этапе канстытуцыйна-прававога развіцця Рэспублікі Беларусь".
У якасці лектара перад слухачамі выступіла начальнік упраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Святлана Рогава.
Святлана Феліксаўна выступіла па тэме аб ролі нарматворчай дзейнасці ў дзяржаўным кіраванні і прававым рэгуляванні пытанняў нарматворчасці.
На занятках былі асветлены пытанні планавання нарматворчай дзейнасці, парадку падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, іх узгаднення, правядзення неабходных экспертыз, удзелу грамадзян у нарматворчым працэсе, давядзення актаў заканадаўства пасля іх прыняцця да зацікаўленых, а таксама ацэнкі якасці заканадаўства.
Акрамя гэтага, слухачы былі азнаёмлены з асноўнымі задачамі і функцыямі Міністэрства юстыцыі і ролі ведамства ў нарматворчым працэсе. Закрануты пытанні рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы і Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Кіраўніком дзяржавы ў чэрвені гэтага года.
Актыўнае абмеркаванне падчас лекцый выклікалі праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у практычнай дзейнасці спецыялістаў пры падрыхтоўцы праектаў прававых актаў.
Асаблівая ўвага слухачоў была звернута на неабходнасць эфектыўнай арганізацыі нарматворчага працэсу ў дзяржаўным органе ў мэтах забеспячэння балансу па прыняцці нарматворчых рашэнняў без урону якасці і стабільнасці прававога рэгулявання.
уверх