Навучальны занятак для супрацоўнікаў нарматворчых падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі
20 кастрычніка 2023 года пад кіраўніцтвам першай намесніка Міністра юстыцыі Наталлі Філіпавай праведзены чарговы навучальны занятак для кіраўнікоў і спецыялістаў нарматворчых падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі.
Аб ходзе прывядзення заканадаўчых актаў у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь праінфармавала начальнік упраўлення прававога рэгулявання канстытуцыйнага будаўніцтва і праваахоўнай дзейнасці Святлана Рогава. Увага спецыялістаў была звернута на асноўныя канстытуцыйныя нормы, якія павінны быць рэалізаваны і ў пастановах Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Падчас заняткаў удзельнікі азнаёміліся з асноўнымі зменамі, унесенымі ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Даведзены падыходы па фармуляванні ў праектах нарматыўных прававых актаў агульнаабавязковых правіл паводзін і норм аб устанаўленні адміністрацыйнай адказнасці. Разгледжана пытанне аб парадку прыняцця Саветам Міністраў рашэнняў, неабходных для рэалізацыі ўскладзеных задач і функцый.
Прадметам абмеркавання падчас заняткаў сталі таксама вынікі інвентарызацыі асобных рашэнняў абласных выканаўчых камітэтаў. З улікам павышэння ўзроўню інфарматызацыі грамадскіх адносін актыўнае абмеркаванне выклікала пытанне аб нарматыўным замацаванні выкарыстання розных інфармацыйных сістэм пры рэалізацыі органамі дзяржаўнай улады дзяржаўных функцый.
