Сяргей Хаменка: Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі з'яўляецца падмуркам для ўсіх нарматыўных прававых актаў у гэтай галіне грамадскіх адносін.

Сёння пад эгідай Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь адбыўся адкрыты дыялог па абмеркаванні праекту абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Размаўляючы з журналістамі перад пачаткам дыскусіі, Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка адзначыў, што гэта мерапрыемства праводзіцца ў кантэксце рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы і ў рамках падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу.

Ён падкрэсліў, што адкрыты дыялог адбудзецца пры ўдзеле дастаткова шырокага прадстаўніцтва, з аднаго боку, Міністэрства юстыцыі, з другога боку, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Прысутнічаюць, у прыватнасці, прадстаўнікі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, адвакатуры, натарыята, Дэпартамента па архівах і справаводстве, органаў прымусовага выканання.

"Дыялогавая пляцоўка - адна з форм абмеркавання любога дакумента, якая дае найвышэйшы каэфіцыент карыснага дзеяння", - адзначыў Сяргей Хаменка.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што ў дакуменце павінны быць улічаны ўсе пагрозы і выклікі, якія закранаюць стратэгічныя інтарэсы краіны. Міністэрства юстыцыі ніяк не можа быць па-за дадзенай працай. Пачынаючы з гарантавання бяспекі асобы, грамадства, дзяржавы і да пытанняў прававога забеспячэння знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

«У кожным аспекце праекту дакумента мы бачым сваю ролю і месца. Намі павінны быць юрыдычна прапрацаваны і прафесійна падрыхтаваны прапановы ў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі», - рэзюмаваў Міністр юстыцыі.

Адкрываючы дыялогавую пляцоўку, у сваім уступным слове Сяргей Хаменка падкрэсліў, што па сваёй сутнасці Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі - фундамент для ўсіх нарматыўных прававых актаў у гэтай галіне грамадскіх адносін. Прыняцце Канцэпцыі ў новай рэдакцыі Усебеларускім народным сходам паслужыць новым пунктам адліку для ўдасканалення заканадаўства ў сферы бяспекі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў таксама звярнуўся Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Аляксей Волкаў. Ён адзначыў, што праект абноўленай канцэпцыі ўключае галоўныя стратэгічныя сферы, неабходныя для ўстойлівага развіцця рэспублікі Беларусь. Прыярытэтнай задачай канцэпцыі з'яўляецца захаванне Незалежнасці нашай дзяржавы і грамадства.

«Пра вынікі праведзенай працы па праекце абноўленай Канцэпцыі павінен ведаць кожны, - выказаў сваё перакананне Аляксей Волкаў. - Такі прадстаўнічы склад удзельнікаў і актуальнасць вынесенага пытання, дазволяць правесці зацікаўленае абмеркаванне і выпрацаваць канкрэтныя прапановы, накіраваныя на ўдасканаленне праекта дакумента».

Намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рахманаў заўважыў: «Папярэдняе абмеркаванне пытанняў, звязаных з праектнай рэдакцыяй Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, паказала, што ў калектываў, якія сабраліся тут, ёсць цікавыя думкі. Тыя ідэі, якія сапраўды будуць цікавыя, абавязкова будуць акумуляваны і выкарыстаны ў Дзяржсакратарыяце для далейшай апрацоўкі і абмеркавання разам з профільнымі вузкімі спецыялістамі на прадмет іх укаранення і інтэграцыі ў праектную дакументацыю Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі».

У сваім выступленні Аляксандр Аляксандравіч зрабіў акцэнт на грамадска-палітычнай сітуацыі ў нашай краіне і за яе межамі. Агучыў фактары, якія паслужылі перадумовамі для абнаўлення Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

Пасля прагляду тэматычнага фільма ўдзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены даклад начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксея Банькоўскага аб навэлах, якія змяшчаюцца ў праекце абноўленай Канцэпцыі.

Завяршальнай часткай мерапрыемства стала дыскусія ў фармаце адкрытага дыялогу. Пытанні спікерам датычыліся забеспячэння рэалізацыі незалежнай прававой дзяржаўнай палітыкі, дынамікі выклікаў і пагроз бяспецы нашай дзяржавы, існуючай абстаноўкі каля нашых граніц і ініцыяванні мірнага дыялога.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі ў фае залы была арганізавана выстава дакументаў па гісторыі беларускай дзяржаўнасці.

Вынікам сустрэчы стала перакананасць усіх яе ўдзельнікаў у прадуктыўнасці такіх дыялогавых пляцовак для фарміравання правільнага разумення праводзімай дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, а таксама для магчымасці ўдасканалення праекта абноўленай Канцэпцыі з улікам пытанняў і прапаноў, якія паступаюць.

уверх