Аб аднясенні грамадскіх арганізацый да суб'ектаў грамадзянскай супольнасці

У мэтах рэалізацыі паўнамоцтваў суб'ектамі грамадзянскай супольнасці па абранні дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па стане на дзень афіцыйнага апублікавання рашэння аб прызначэнні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання ў Міністэрстве юстыцыі 22 лістапада 2023 г. адбылося паседжанне калегіі пад старшынствам Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі.

Сваім рашэннем калегія пацвердзіла аднясенне да суб'ектаў грамадзянскай супольнасці, якія маюць права на ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) у адмысловых формах, наступных грамадскіх аб'яднанняў і аб'яднанні прафзвязаў:
  1. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь";
  2. Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў;
  3. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі";
  4. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын";
  5. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Адмысловымі формамі ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца:
  • абранне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ў прадугледжаным законам парадку;
  • правядзенне сустрэч з насельніцтвам, працоўнымі калектывамі, прамых тэлефонных ліній, дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, выязных прыёмаў грамадзян у мэтах збору і выпрацоўкі прапаноў для вынясення на абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу;
  • удзел у рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага народнага сходу.

уверх