Міністэрствам юстыцыі зарэгістравана Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Альянс міжкультурнай садружнасці»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь ажыццёўлена дзяржаўная рэгістрацыя Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Альянс міжкультурнай садружнасці».

Дзейнасць арганізацыі накіравана на стварэнне ўмоў для міжкультурнага дыялогу, развіццё міжнацыянальнага супрацоўніцтва і папулярызацыю беларускай культуры за мяжой.

Сярод асноўных задач, якія ставіць перад сабой гэта міжнароднае грамадскае аб'яднанне:

· наладжванне, развіццё і ўмацаванне кантактаў з беларускімі дыяспарамі, якія пражываюць за мяжой;
· прыцягненне цікавасці моладзі да вытокаў традыцыйных нацыянальных культур;
· аптымізацыя міжкультурнага ўзаемадзеяння з мэтай захавання і ўмацавання міру, узаемаразумення і адзінства народаў.

уверх