«Збяром партфель разам»!

Першасная арганізацыя Міністэрства юстыцыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" далучылася да рэспубліканскай акцыі "Збяром партфель разам"!

Партфелі з канцылярскімі прыладамі былі перададзеныя хлопцам, якія выхоўваюцца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу, падшэфным першаснай арганізацыі БСЖ Міністэрства юстыцыі.

Падарункі дзецям былі сабраны з душой і вялікім клопатам. Акцыя падарыла радасць і добры настрой не толькі дзецям, але ўсім яе ўдзельнікам!
уверх