Вынікі паседжання Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

21 снежня 2023 г. Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь прыняты іспыт у прэтэндэнтаў, якія маюць намер стаць адвакатамі.

Кваліфікацыйны іспыт паспяхова здалі Басалыко Віталь Анатольевіч, які прайшоў стажыроўку ў Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў, Курнасенка Яўген Аляксандравіч і Усава Вольга Аляксееўна, якія стажыраваліся ў Гомельскай абласной калегіі адвакатаў.

Праведзена чарговая атэстацыя адвакатаў тэрытарыяльных калегій адвакатаў, па выніках якой Кваліфікацыйнай камісіяй прыняты рашэнні:

  • аб адпаведнасці патрабаванням заканадаўства адвакатаў Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Басалай С.М., Сапрыка В.У., Шупіцкай В.М.;
  • аб немагчымасці выканання сваіх прафесійных абавязкаў адвакатамі Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Бірылавай С.Л. і Мінскай абласной калегіі адвакатаў Навіцкім А.А.
Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій у дачыненні:

  • Валчкова А.Я. і Лазарэнка А.У. – у сувязі з выключэннем з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў (у сувязі з уступленнем у законную сілу прыгавору суда аб прызнанні адвакатам вінаватымі ва ўчыненні наўмысных злачынстваў);
  • Тарасюк Н.І. - у сувязі з немагчымасцю выканання адвакатам сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі, пацверджанай рашэннем Кваліфікацыйнай камісіі ад 22 лістапада 2023 г.
уверх