Лукашэнка: сістэма Мінюста выконвае важнейшыя задачы па ўмацаванні прававога поля краіны

Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі са 100-гадовым юбілеем з дня ўтварэння органаў юстыцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З моманту стварэння ў далёкім 1919 годзе ваша ведамства стаіць на варце закона, забяспечвае абарону інтарэсаў дзяржавы і грамадства, правоў і свабод чалавека, садзейнічае развіццю прававой культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - У нашы дні сістэма Міністэрства юстыцыі выконвае важнейшыя задачы па ўмацаванні прававога поля краіны, з'яўляючыся дастойным пераемнікам нацыянальных юрыдычных традыцый".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што работнікі сістэмы Міністэрства юстыцыі і ў далейшым будуць добрасумленна, мэтанакіравана і на высокім прафесійным узроўні служыць беларускаму народу.


уверх