Міністэрства юстыцыі рэкамендуе пры планаванні адпачынку праверыць адсутнасць запазычанасці па выканаўчых дакументах у Рэестры

Наяўнасць ў грамадзян права бесперашкоднага выезду з Рэспублікі Беларусь асабліва актуальна ў перыяд адпачынку.

У рамках выканаўчай справы да даўжнiка - грамадзяніна, індывідуальнага прадпрымальніка, службовых асоб юрыдычнай асобы могуць быць выкарыстаны розныя забеспячальныя меры, у тым ліку якiя абмяжоўваюць выезд за межы рэспублікі.

Так, у выпадку, калі даўжнік не выконвае альбо ўхіляецца ад выканання патрабаванняў, якiя ўтрымлiваюцца ў выканаўчым дакуменце, або мер па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента, прынятых судовым выканаўцам у выканаўчай справе, недастаткова для своечасовага і поўнага выканання выканаўчага дакумента, суд, па заяве спагнанніка або прадстаўленні судовага выканаўцы можа ўсталяваць у адносiнах да даўжнiка часовае абмежаванне права грамадзяніна або індывідуальнага прадпрымальніка, якія з'яўляюцца даўжнікамі, службовай асобы юрыдычнай асобы, якая з'яўляецца даўжнiком, на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, нявыплата доўгу можа пацягнуць немагчымасць выезду з рэспублікі, аб наяўнасці якой, дарэчы, грамадзяне часам даведваюцца пры непасрэдным перасячэнні мяжы Рэспублікі Беларусь. Забарона перасячэння дзяржаўнай мяжы, як следства, «бурыць» планы і псуе сумесны адпачынак не толькі даўжнікоў, але і членаў іх сямей.

У мэтах выключэння падобных сітуацый Міністэрства юстыцыі нагадвае пра магчымасць грамадзян і юрыдычных асоб даведацца пра наяўнасць запазычанасці па выканаўчых дакументах шляхам выкарыстання Рэестра запазычанасцей па выканаўчых дакументах, размешчанага на Інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі.

https://minjust.gov.by/directions/enforcement/debtors/

Атрымаць даведачную інфармацыю па пытаннях функцыянавання Рэестра запазычанасцяў па выканаўчых дакументах магчыма па рабочых днях з 9.00 да 18.00 па наступных нумарах тэлефонаў даведачна-інфармацыйнай службы «Кантакт-цэнтр сістэмы органаў прымусовага выканання»: +375 (17) 200-67-78, +375 (44) 529-20-00.

Пагасіць запазычанасць можна з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) рознымі спосабамі: інфакіёск, банкамат, інтэрнэт-банкінг, у аддзяленні банка і г. д.

Больш падрабязна з парадкам аплаты з дапамогай АРІП можна азнаёміцца ТУТ.
уверх