З 1 студзеня 2020 г. змяняюцца асобныя натарыяльныя тарыфы

З 1 студзеня 2020 г. уступае ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2019 г. № 840 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2013 г. № 1145» (далей – пастанова № 840).

Пастановай № 840 унесены змяненнi ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2013 г. № 1145 «Аб зацвярджэнні натарыяльных тарыфаў за здзяйсненне натарыяльных дзеянняў і аказанне паслуг прававога і тэхнічнага характару натарыусамі і тарыфаў за паслугі тэхнічнага характару, якія аказваюцца работнікамі натарыяльных архіваў».

Пастановай № 840 пашыраны пералік ільгот у дачыненні да асобных суб'ектаў.

У прыватнасці, з 1 студзеня 2020 г. асобы, якім прызначана пенсія ў Рэспубліцы Беларусь, інваліды I і II групы вызваляюцца ад выплаты натарыяльнага тарыфу ў памеры 50 % за сведчанне пагадненняў (дагавораў) зліцця ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў у адно ізаляванае памяшканне, машынамесца.

Таксама прадугледжана захаванне льготы па выплаце натарыяльнага тарыфу ў выпадку, калі за здзяйсненнем натарыяльнага дзеяння ад імя асобы, якая з'яўляецца інвалідам або ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, звяртаецца прадстаўнік такой асобы.

Пастановай № 840 удакладнены парадак вяртання плацельшчыку поўнасцю або часткова заплачанага тарыфу за паслугі тэхнічнага характару, якія аказваюцца натарыяльнымі архівамі.

Падрабязнасці ў раздзеле «НАТАРЫЯЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ»

уверх