Распрацаваны праект Інструкцыі па рабоце з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях Рэспублікі Беларусь

У мэтах вызначэння парадку работы з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны праект Інструкцыі па рабоце з электроннымі дакументамі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, з якім можна азнаёміцца ў прымацаваным файле.

Пасля зацвярджэння дадзенай Інструкцыі дзяржаўныя органы і арганізацыі будуць мець магчымасць ажыццяўляць дакументаванне ўпраўленчай дзейнасці з дапамогай электронных дакументаў без стварэння дакументаў на папяровых носьбітах.

уверх