Аб грамадскім абмеркаванні праектаў нарматыўных прававых актаў

Міністэрствам юстыцыі падрыхтаваны і вынесены на грамадскае абмеркаванне праекты Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб тарыфах на рыэлтарскія паслугі і парадку іх аплаты» (далей – праекты).

Прадметам прававога рэгулявання праектаў з'яўляецца рашэнне праблем, якія існуюць у сферы рыэлтарскай дзейнасці, устанаўленне дадатковых механізмаў і інструментаў, забяспечваючых належную якасць аказання рыэлтарскіх паслуг, карэкціроўка цэнавога рэгулявання на рыэлтарскія паслугі, удасканальванне сістэмы і парадку іх аплаты.

Арганізатар публічнага абмеркавання: Міністэрства юстыцыі.

Тэксты праектаў і абгрунтаванняў да іх размешчаны на сайце «Прававы форум Беларусі», а таксама на афіцыйным Інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі ў раздзеле: «Абмеркаванне праектаў нарматыўных прававых актаў».

Заўвагі і прапановы па праекту Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і праекту пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь можна выказаць з 24 мая 2019 г. па 3 чэрвеня 2019 г. на Прававым форуме Беларусі ў разделе «спецыяльная тэма», а таксама накіраваць арганізатару публічнага абмеркавання на электронны адрас: kanc@minjust.by з паметкай «Грамадскае абмеркаванне праектаў».
уверх