Супрацоўнік ГУ ДАІ Рэспублікі Беларусь адказаў на пытанні працаўнікоў Мінюста
Сёння для работнікаў Цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі адбылася лекцыя на тэму “Папярэджанне парушэння Правілаў дарожнага руху. Прававыя асновы забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў сувязі з прыняццем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2022 г. нумар 145 "Аб удасканаленні дарожнага руху".
Старшы інспектар па асобых даручэннях Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік міліцыі Бруй Аляксандр растлумачыў, што такога кшталту мерапрыемствы праводзяцца з мэтай зніжэння колькасці ДТЗ і павышэння культуры паводзін удзельнікаў дарожнага руху, а таксама з мэтай давядзення і растлумачэння новаўвядзенняў у заканадаўства ў галіне рэгулявання дарожнага руху.
У размове была прыведзена статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў. Лектарам адзначана, што смяротнасць і траўматызм на дарогах звязаны не столькі з павелічэннем колькасці аўтамабіляў і інтэнсіўнасцю руху, а хутчэй з недахопам культуры паводзін вадзіцеляў і пешаходаў.
"Найбольш распаўсюджанай прычынай ДТЗ з'яўляецца незахаванне хуткаснага рэжыму", - канстатаваў старшы інспектар.
Паводле слоў Аляксандра Станіслававіча, яшчэ адной актуальнай праблемай цяперашняга часу з'яўляюцца парушальнікі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення. Так, інспектар расказаў аб адказнасці ў выглядзе пазбаўлення права на кіраванне транспартным сродкам і памерах штрафу.
Ён звярнуў увагу і на тое, што вялікая колькасць ДТЗ здараецца з удзелам дзяцей, таму неабходна захоўваць асаблівую асцярожнасць побач з адукацыйнымі ўстановамі.
Размова таксама ішла аб неабходнасці выкарыстання рамянёў бяспекі вадзіцелямі і пасажырамі, аўтамабільных утрымлівальных устройстваў для перавозкі дзяцей.
У ходзе мерапрыемства абмеркавалі новаўвядзенні ў ПДР, якія датычацца выкарыстання сродкаў персанальнай мабільнасці, г.зн. сегвеяў, электра-самакатаў, мона-колаў і інш.
Работнікі Мінюста прымалі актыўны ўдзел у дыскусіі, дзяліліся сваім жыццёвым вопытам, а Аляксандр Бруй у сваю чаргу адказаў на ўсе пытанні і растлумачыў асаблівасці прымянення ПДР да тых ці іншых выпадкаў на дарозе.
На заканчэнне сустрэчы старшы інспектар Галоўнага ўпраўлення ДАІ нагадаў аб тым, што кожны ўдзельнік дарожнага руху нясе адказнасць як за сваё жыццё, так і за жыццё навакольных людзей.
Удзельнікі мерапрыемства выказалі падзяку лектару за цікавую размову.
