Праверкі нарматворчых органаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці

Праверкі выканання ў нарматворчых органах устаноўленага парадку падрыхтоўкі, прыняцця (выдання), уліку, накіравання на абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў, правамернасці прымянення нарматыўных прававых актаў, якія не прайшлі абавязковую юрыдычную экспертызу, ажыццяўляюцца на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2026 г. № 130 "Аб нарматворчай дзейнасці" ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь:

  • Міністэрствам юстыцыі - у дачыненні да нарматыўных прававых актаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;
  • галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі адпаведнага абласнога выканаўчага камітэта - у дачыненні да нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

ДАВЕДАЧНА.

У 2026 годзе правядзенне праверак нарматворчых органаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці не плануецца.

уверх