Юрыдычныя заключэнні па крэдытных пагадненнях і гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Палажэннем аб знешніх дзяржаўных пазыках і знешніх пазыках, прыцягнутых пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 252 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб знешніх дзяржаўных пазыках і знешніх пазыках, прыцягнутых пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь” (далей – Палажэнне), на Міністэрства юстыцыі ускладзена функцыя па:

  • прадастаўленні заключэння аб адпаведнасці праекта крэдытнага пагаднення заканадаўству Рэспублікі Беларусь (калі гэта праект міжнароднага дагавора або калі ў крэдытным пагадненні змяшчаецца палажэнне аб неабходнасці атрымаць такое заключэнне), прадстаўленая ў адпаведнасці з падпунктамі 8.2 і 8.3 пункта 8 Палажэння;

  • выдачы юрыдычных заключэнняў па заключаных крэдытных пагадненнях (калі ў крэдытным пагадненні змяшчаецца палажэнне аб неабходнасці атрымаць такое заключэнне), што замацавана ў пункце 14 Палажэння, а таксама па гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь (пункт 17 Палажэння).

Працэдуры прадастаўлення Міністэрствам юстыцыі юрыдычных заключэнняў па крэдытных пагадненнях і гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь папярэднічае працэдура ўзгаднення праекта юрыдычнага заключэння.

Узгадненне праекта юрыдычнага заключэння па крэдытных пагадненнях і гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў рамках працэдуры ўзгаднення рашэння аб прыцягненні знешняй дзяржаўнай пазыкі або знешняй пазыкі, прыцягнутай пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Палажэннем аб некаторых пытаннях прыцягнення знешніх дзяржаўных пазык і знешніх пазык, прыцягнутых пад гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 893 “Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 252 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”, а таксама Рэгламентам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193.

Пры накіраванні на ўзгадненне ў Міністэрства юстыцыі праектаў нарматыўных прававых актаў, якія прадугледжваюць прыцягненне знешніх дзяржаўных пазык, а таксама прадастаўленне гарантый Урада Рэспублікі Беларусь па знешніх пазыках, якія прыцягваюцца пад гарантыi Урада Рэспублiкi Беларусь, дадаткова да патрабаваных заканадаўствам дакументах прадстаўляюцца:

  • праект крэдытнага пагаднення на замежнай мове і пераклад гэтага пагаднення на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь;

  • праект юрыдычнага заключэння Міністэрства юстыцыі на замежнай мове і пераклад такога заключэння на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь;

  • іншыя абавязковыя для атрымання юрыдычнага заключэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументы, названыя ў праекце гэтага юрыдычнага заключэння.
уверх