Нарматворчая дзейнасць у сферы эканомікі і экалогіі

Галоўнае ўпраўленне нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца структурным падраздзяленнем цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Нарматворчасць як адна са сфер дзейнасці ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў і арганізацый займае найважнейшае месца ў сістэме прававога рэгулявання любой краіны свету.

Сёння практычна кожнае рашэнне ў рэспубліцы афармляецца прававым актам. І ад таго, наколькі якасна і ўсебакова прапрацаваны палажэнні актаў на этапе іх падрыхтоўкі, залежыць эфектыўнасць іх прымянення.

Забеспячэнне прастаты, зразумеласці, адназначнасці ўспрымання прававых норм, а таксама недапушчэнне прававой нявызначанасці і няўзгодненасці прававых прадпісанняў з’яўляецца адной з галоўных задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы перад нарматворчымі органамі.

У рэалізацыі дадзенай задачы значную ролю іграе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Так, галоўным ўпраўленнем ажыццяўляецца падрыхтоўка праектаў прававых актаў, правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, узгадненне праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы эканомікі і экалогіі.

Дзейнасць галоўнага ўпраўлення закранае шырокі круг пытанняў, сярод якіх пытанні грамадзянскага, бюджэтнага, падатковага, мытнага заканадаўства; заканадаўства, якое рэгулюе будаўніцтва, інвестыцыі, прадпрымальніцкую, гаспадарчую (эканамічную) дзейнасць, гандаль, грамадскае харчаванне, жыллёва-камунальную гаспадарку, тэхнічнае нарміраванне і стандартызацыю, транспарт, сувязь, а таксама ахову навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і асобныя пытанні міжнароднага прыватнага права.

Асноўнымі задача галоўнага ўпраўлення з’яўляюцца:

  • узгадненне праектаў законаў Рэспублікі Беларусь, дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

  • правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • падрыхтоўка праектаў прававых актаў у сферы эканомікі і экалогіі;

  • аналіз заканадаўства, правапрымяняльнай практыкі ў сферы эканомікі і экалогіі і падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы;

  • удзел Міністэрства юстыцыі ў працэсах уніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Еўразійскага эканамічнага саюза, дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і падрыхтоўцы адпаведных нарматыўных прававых актаў міждзяржаўных утварэнняў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства юстыцыі;

  • падрыхтоўка юрыдычных заключэнняў па крэдытных пагадненнях, гарантыях Урада Рэспублікі Беларусь;

  • абагульненне практыкі падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама правядзенне праверак стану нарматворчай дзейнасці ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага ўпраўлення, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь.

Аснову дзейнасці галоўнага ўпраўлення складаюць наступныя нарматыўныя прававыя акты:


уверх