Гісторыя стварэння Галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі

У адпаведнасці з гісторыка-архіўнай даведкай да фонду Міністэрства юстыцыі:

  • у 2001 г. у структуру Міністэрства юстыцыі ўваходзіла ўпраўленне гаспадарчага заканадаўства;

  • загадам Міністра юстыцыі ад 28 лiстапада 2001 г. № 330 ўпраўленне гаспадарчага заканадаўства рэарганізавана, і на яго аснове былі створаны ўпраўленне заканадаўства па агульных пытаннях развіцця эканомікі і экалогіі і ўпраўленне заканадаўства аб галінах эканомікі, бюджэтна-фінансавай і падатковай сістэме;

  • пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2001 г. № 1838 “Аб стварэнні ў структуры Міністэрства юстыцыі Дэпартамента нарматворчай дзейнасці” ў Міністэрстве юстыцыі быў створаны Дэпартамент нарматворчай дзейнасці, у структуру якога былі ўключаны, у тым ліку ўпраўленне заканадаўства па агульных пытаннях развіцця эканомікі і экалогіі і ўпраўленне заканадаўства аб галінах эканомікі, бюджэтна-фінансавай і падатковай сістэме.

На Дэпартамент нарматворчай дзейнасці былі ўскладзены функцыі  па ўдзелу ў прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, аналізу дзеючага заканадаўства і міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, удзелу ў падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных праграм і міжнародных дагавораў з правядзеннем іх юрыдычнай экспертызы і падрыхтоўкай заключэнняў па іх;

  • загадам Міністра юстыцыі ад 10 сакавiка 2004 г. № 62 у выніку рэарганізацыі Дэпартамента нарматворчай дзейнасці створана Галоўнае ўпраўленне нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі, у склад якога ўвайшлі ўпраўленне прававога рэгулявання грамадзянскіх, экалагічных адносін, ліцэнзавання і знешнеэканамічнай дзейнасці (раней – упраўленне заканадаўства па агульных пытаннях развіцця эканомікі і экалогіі) і ўпраўленне прававога рэгулявання бюджэтна-финановых адносін і падаткаабкладання (раней – упраўленне заканадаўства аб галінах эканомікі, бюджэтна-фінансавай і падатковай сістэме).
уверх