Каардынацыя дзейнасці службы «адно акно»

  Размяшчэнне інфармацыі на афіцыйных сайтах у раздзелах “АДНО АКНО”

Парадак функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама патрабаванні да іх утрымання ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2010 г.
№ 645 «Аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый».

Так, згодна названаму рашэнню Урада на галоўнай старонцы інтэрнэт-сайта непасрэдна або ў выглядзе асобных рубрык, акрамя іншага, размяшчаецца інфармацыя аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у дачыненні юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў. Таксама пайменаваны канкрэтны круг звестак, якія адлюстроўваюцца па дадзенай тэматыцы, а менавіта:

найменні адміністрацыйных працэдур;

парадак падачы заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур ў электроннай форме (пры яе наяўнасці);

поўныя пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

пералікі самастойна запытваемых дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не уключных у пералікі дакументаў і (або) звестак, прадстаўлямых для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, парадак іх запаўнення і прадстаўлення;

тэрміны ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

тэрміны дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а таксама рэквізіты банкаўскіх рахункаў для ўнясення такой платы;

час прыёму, месца знаходжання, нумар службовага тэлефона, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, пасада работніка (работнікаў) дзяржаўнага органа і арганізацыі, які ажыццяўляе (ажыццяўляюць) прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

найменне, месца знаходжання і рэжым работы вышэйстаячага дзяржаўнага органа і арганізацыі.

У сілу вышэйназванай пастановы пры размяшчэнні названай інфармацыі на інтэрнэт-сайтах абавязковым з'яўляецца прымяненне рускай і беларускай моў, за выключэннем:

тэкстаў нарматыўных прававых актаў (вымання з іх), якія прыводзяцца на мове іх прыняцця (выдання);

формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, якія прадстаўляюцца на мове іх устанаўлення.

З мэтай забеспячэння аднастайнага падыходу прапануецца размяшчаць неабходную інфармацыю па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у раздзеле “адно акно” на інтэрнэт-сайце згодна з наступнай прыкладнай схеме:

 

Падраздзел

Змест падраздзела

Агульная інфармацыя аб службе “адно акно”

Кантакты, рэжым працы, звесткі аб работніках і кіраўніку службы «адно акно», асноўныя задачы службы «адно акно»

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца праз службу «адно акно»

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца па заявах грамадзян.

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

 

Па кожнай працэдуры неабходна ўказаць:

поўны пералік дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца заяўнікам;

пералік дакументаў і (або) звестак, самастойна запытаных выканкамам;

формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур (пры наяўнасці формаў, устаноўленых заканадаўствам, альбо распрацаваных выканкамам);

тэрміны дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры;

памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, рэквізіты банкаўскіх рахункаў для ўнясення такой платы.

 

Па кожнай адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, абавязковым з'яўляецца ўказанне спасылкі на адпаведны рэгламент адміністрацыйнай працэдуры, якая ажыццяўляецца ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (з абавязковымі гіперспасылкамі на дадзеныя акты на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь).

Парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Неабходна растлумачыць магчымасць і парадак звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур у электроннай форме, у тым ліку парадак выдачы унікальнага ідэнтыфікатара.

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб

Неабходна прывесці палажэнні артыкулаў 10, 11 і 111 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».

Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

Паказваецца агульны парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў, прадугледжаных ў артыкуле 30 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур».

Найменне і месца знаходжання вышэйстаячага органа

Паказваецца інфармацыя аб назве, месцы знаходжання і рэжыме працы канкрэтнага вышэйстаячага дзяржаўнага органа.

 

Пры неабходнасці па рашэнні выканкама раздзел «адно акно» можа быць дапоўнены іншай інфармацыяй, актуальнай для дзейнасці канкрэтнага выканкама.

 

! Акрамя таго, важна на пастаяннай аснове аналізаваць інфармацыю, якая змяшчаецца на афіцыйных сайтах выканкамаў па пытаннях ажыццяўляемых адміністрацыйных працэдур на прадмет адпаведнасці ўстаноўленым заканадаўствам патрабаванням, даступнасці інфармацыі для насельніцтва, прастаты навігацыі і на пастаяннай аснове прымаць адпаведныя меры, уключаючы своечасовую актуалізацыю інфармацыі.

уверх