Адбылося пасяджэнне рабочай групы па пытаннях узаемадзеяння органаў загса Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі
У рамках рэалізацыі Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Расійскай Федэрацыі на 2020 – 2021 гады 26 жніўня 2020 г. у фармаце відэаканферэнцсувязі адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па пытаннях узаемадзеяння органаў загса Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі Аб'яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы.
На пасяджэнні рабочай групы абмеркаваны:
-
падыходы стварэння ў Рэспубліцы Беларусь адзінага інфармацыйнага рэсурсу запісаў актаў грамадзянскага стану з улікам вопыту Расійскай Федэрацыі;
-
пытанні прадастаўлення інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэестра запісаў актаў грамадзянскага стану Расійскай Федэрацыі.
У ходзе пасяджэння таксама былі разгледжаны і іншыя практычныя пытанні ўзаемадзеяння органаў загса дзвюх краін, унесены прапановы па іх вырашэнні.