Супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі сустрэліся з экспертамі Сусветнага банку

У мэтах фарміравання справаздачы «Вядзенне бізнесу 2019» і пацверджання рэалізаваных у Беларусі рэформаў па паказчыку «Рэгістрацыя прадпрыемстваў» 21 мая 2018 года адбылася сустрэча экспертаў Сусветнага банку з прадстаўнікамі ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства эканомікі.

У ходзе візіту эксперты азнаёміліся з парадкам дзяржаўнай рэгістрацыі таварыства з абмежаванай адказнасцю на тэрыторыі г. Мінска.

Акрамя таго, былі абмеркаваны рэформы, праведзеныя ў Рэспубліцы Беларусь за апошні час і накіраваныя на спрашчэнне парадку стварэння бізнесу.

У прыватнасці, гэта адмена абавязковасці выкарыстання пячаткі ў дзейнасці юрыдычных асоб, адмена працэдуры рэгістрацыі кнігі ўліку праверак, магчымасць выплаты дзяржаўнай пошліны ў электронным выглядзе і магчымасць пасярэдніцтва натарыусаў пры рэгістрацыі бізнесу.

уверх