Аб рэгіянальным семінары для Мінскай вобласці «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно»

24 ліпеня 2018 г. Мiнiстэрства юстыцыі сумесна з Мінскім аблвыканкамам пры ўдзеле Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў правяло рэгіянальны семінар на тэму «Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «адно акно».

У семінары прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі І.Г.Тушынскі, кіраўнік справамі Мінаблвыканкама У.А.Гурыновіч, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама А.А.Бачыла, прадстаўнікі ўсіх выканаўчых камітэтаў раённага ўзроўню, якія забяспечваюць ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у Мінскай вобласці.

Удзельнікі рэгіянальнага семінара абмеркавалі ход падрыхтоўкі да рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202, паводле якога з 27 лістапада 2018 года аблвыканкамы павінны забяспечыць стварэнне і функцыянаванне ў раёнах службаў «адно акно».

У дачыненні да Мінскай вобласці асноўныя дыскусійныя пытанні тычыліся агульнай арганізацыі работы службаў «адно акно», якая забяспечвае максімальную кансалідацыю ў іх адміністрацыйных працэдур у дачыненні да грамадзян і бізнесу, павышэння эфектыўнасці міжведамаснага ўзаемадзеяння для дасягнення якаснага развіцця гэтай сферы, удасканалення працы праграмнага забеспячэння і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, доступу да неабходных для работы інфармацыйных рэсурсаў.

Правядзенне Міністэрствам юстыцыі рэгіянальных семінараў запланавана ва ўсіх абласных цэнтрах і г. Мінску ў рамках ускладзенай функцыі па агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы «адно акно» па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.

уверх