З еўрапейскімі партнёрамі абмяркоўваецца ўдасканаленне работы службаў «адно акно»

22 лістапада 2019 года адбылася сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з групай экспертаў Нямецкага агенцтва па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ), экспертамі з боку Прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь, а таксама мясцовым каардынатарам праектаў Германскага фонду міжнароднага прававога супрацоўніцтва.

Мэтай сустрэчы стала абмеркаванне праекта праграмы
з Еўрапейскім саюзам «Удасканаленне нацыянальных механізмаў па дасягненні мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця ў прававой сферы», якая прадугледжвае, у прыватнасці, удасканаленне сістэмы прадастаўлення дзяржаўных паслуг грамадзянам па прынцыпе «адно акно».

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся асноўныя кампаненты праекта праграмы.

Па выніках сустрэчы выпрацаваны падыходы да далейшай працы над праектам праграмы, накіраваныя на заключэнне праграмы і яе наступную імплементацыю.

уверх