З добрымі падарункамі ў новы навучальны год

2 верасня 2019 года першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Сяргей Задзіран наведаў падшэфную Бярозкаўскую школу дзіцячы-сад Докшыцкага раёна і прыняў ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года.

Для першакласнікаў і ўсіх навучэнцаў маленькай сельскай школы Міністэрства юстыцыі падрыхтавала прыемныя і карысныя падарункі: спартыўны інвентар, кнігі і канцылярскія прылады.

Гэта ўжо стала добрай традыцыяй, – калектыў Міністэрства падтрымлівае падшэфную ўстанову адукацыі не толькі ў Дзень ведаў, але і ў іншыя святочныя дні.

У новым навучальным годзе Бярозкаўскую школу дзіцячы-сад будуць наведваць 36 вучняў, з іх першы клас – 2 дзяўчынкі, усе навучэнцы атрымаюць магчымасць асвойваць веды на сучасным узроўні.

Няхай невялікі ўклад і падтрымка Міністэрства юстыцыі дапаможа ім дамагацца вялікіх вынікаў у вучобе.

уверх