Шляхі ўдасканальвання і развіцця школьнай медыяцыі ў Рэспубліцы Беларусь абмяркоўваліся 24 кастрычніка 2018 года на круглым стале

24 кастрычніка 2018 года адбыўся круглы стол «Беларуская школьная служба медыяцыі: уплыў на адукацыйны працэс і тэндэнцыі развіцця ў Рэспубліцы Беларусь».

У круглым стале прынялі ўдзел В.В. Міцкевіч, намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», М.М. Старавойтаў, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Рашэд Мустафа Сарвар, прадстаўнік Дзіцячага Фонда ААН (ЮНИСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь, а таксама болей 50 прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, у тым ліку педагогі, медыятары і адвакаты.

Арганізатарамі круглага стала выступілі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонда Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь, грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» і навучальна-практычнай установай «Цэнтр «Медыяцыя і права».

Важным і эфектыўным крокам у развіцці школьнай медыяцыі можа стаць сумесная работа ўсіх зацікаўленых ведамстваў і прынцыповая падтрымка дадзенага напрамку.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі праблемныя пытанні рэалізацыі праекта і стварэнне ў розных тыпах установах адукацыі школьных службаў медыяцыі, задачы, якія яны вырашаюць, імплементацыю школьных службаў медыяцыі ў навучальны працэс, існуючы замежны  вопыт у такой дзейнасці, дасягнутыя вынікі аб уплыве школьнай медыяцыі ў станаўленні асобы навучэнца, так і школьнага супольніцтва ў цэлым, а ў перспектыве – усяго беларускага грамадства і другія пытанні.

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь выказвае зацікаўленасць у развіцці школьнай медыяцыі і падтрымлівае работу ўсіх зацікаўленных, якая накіравана на практычнае ўкараненне яе механізмаў у дзейнасць устаноў адукацыі.

уверх