Рэспубліканская грамадская назіральная камісія пры Міністэрстве юстыцыі наведала ВК № 14

Прадстаўнікі Рэспубліканскай грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўнікамі Мінскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама (далей – грамадскія назіральныя камісіі) наведалі Выпраўленчую ўстанову «Выпраўленчая калонія № 14» УДВП МУС Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці, размешчаную па адрасе: ст. Навасады, Барысаўскі раён, Мінская вобласць (далей – ВК № 14), у мэтах ажыццяўлення грамадскага кантролю за дзейнасцю органаў і ўстаноў, якія выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці.

ВК № 14 прызначана для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, у адпаведнасці з абвінаваўчым прыгаворам альбо змяняючай яго пастановай суда, якія уступілі ў законную сілу.

Грамадскія назіральныя камісіі падчас наведвання ВК № 14 азнаёміліся з умовамі быту асуджаных, арганізацыяй іх вольнага часу, умовамі арганізацыі працоўнай дзейнасці, медыка-санітарнага забеспячэння, правялі анкетаванне асоб, якія ўтрымліваюцца ў ВК № 14.

Умовы размяшчэння, харчавання, лячэння, арганізацыя вольнага часу асуджаных і іх працаўладкавання ў ВК № 14 адказваюць патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакарання. У ходзе размовы з асуджанымі скарг і нараканняў на работу адміністрацыі выпраўленчай установы і ўмовы размяшчэння не паступала.

уверх