Візіт Міністра юстыцыі Беларусі А.Сліжэўскага ў СаудаўскаюАравію

6 жніўня 2018 года ў г.Эр-Рыяд (Каралеўства Саудаўская Аравія) адбылося падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія ў сферы юстыцыі.

Ад Рэспублікі Беларусь Мемарандум падпісаў Міністр юстыцыі А.Сліжэўскі, ад Каралеўства Саудаўская Аравія – Міністр юстыцыі Д-р Валід бін Махамед бін Салех Аль-Самані.

У рамках сустрэчы кіраўнікі прававых ведамстваў абедзвюх дзяржаў абмеркавалі магчымыя формы і напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Каралеўства Саудаўская Аравія ў прававой сферы, а таксама выказалі ўзаемную зацікаўленасць у падрыхтоўцы і заключэнні двухбаковых міжнародных дагавораў аб узаемнай прававой дапамозе і аб выдачы ў мэтах абароны правоў і інтарэсаў грамадзян, а таксама супрацьдзеяння злачыннасці.

Акрамя таго, 7 жніўня 2018 года адбыліся сустрэчы са Старшынёй Вярхоўнага Суда Каралеўства Саудаўская Аравія і Старшынёй эканамічнага суда г.Эр-Рыяда. У ходзе сустрэч былі абмеркаваны пытанні, якія датычацца арганізацыі адпраўлення правасуддзя і выканання судовых рашэнняў.

уверх