Прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі Беларусі і В'етнама абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва

Прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі Беларусі і В'етнама абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва

11 мая 2018 года Мiнiстэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь наведала дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.

У ходзе сустрэчы Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Леанідавіча Сліжэўскага з намеснікам Міністра юстыцыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Хань Нгокам адбылася змястоўная дыскусія па шырокаму кругу пытанняў, якія датычацца, у прыватнасці, развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў прававой сферы, дзяржаўнай рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, дзейнасці натарыята, заканадаўчага рэгулявання пытанняў, звязаных з пакрыццём страты, развіццём лічбавай эканомікі.

На заканчэнне сустрэчы бакі падзякавалі адзін аднаго за абмен вопытам і выказалі гатоўнасць актывізаваць супрацоўніцтва прававых ведамстваў у мэтах далейшага ўдасканалення сферы юстыцыі. Сустрэча прайшла ў канструктыўным дружалюбным ключы, што адпавядае ўзроўню міждзяржаўнага ўзаемадзеяння нашых дзяржаў.

У рамках візіта плануецца наведванне дэлегацыяй В'етнама Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, шматфункцыянальнага цэнтру Беларускай натарыяльнай палаты, Парка высокіх тэхналогій.

уверх