Адбылася V зімовая адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
На базе Спартыўна-аздараўленчага комплексу «Веста» (Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) адбылася V юбілейная зімовая адкрытая рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарам мерапрыемства выступілі галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама сумесна з Міністэрствам юстыцыі.
У спартакіядзе прынялі ўдзел 11 каманд: супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі, галоўных упраўленняў юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама прадстаўнікоў Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне».
Насычаная праграма, спартыўныя спаборніцтвы, упартая барацьба, імкненне да перамогі, магутная падтрымка балельшчыкаў, творчыя
конкурсы, – усім гэтым былі напоўнены тры дні спартакіяды для больш за 220 удзельнікаў.
У скарбонцы дасягненняў каманды Міністэрства юстыцыі: більярд (1 месца сярод кіраўнікоў і 1 месца ў асабіста-камандным заліку), бадмінтон (2 месца), стрытбол (3 месца), настольны тэніс (2 месца), прадстаўленне каманды (3 месца).
На п'едэстал каманда Міністэрства юстыцыі падымалася неаднаразова, былі адзначаны не толькі спартыўныя, але і творчыя таленты.
Першае месца па выніках V зімовай спартакіяды заняла каманда галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама, другое – каманда Міністэрства юстыцыі, трэцяе – Беларуская натарыяльная палата.
Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.