Падведзены вынікі штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча

24 мая 2019 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага конкурсу на прыз імя У.Д.Спасовіча.

Асноўнай мэтай конкурсу з'яўляецца прапаганда станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, павышэнне прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, папулярызацыя прафесіі юрыста.

У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел юрысты, журналісты, медыятары, студэнты і інш. Работы прадстаўляліся як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскіх калектываў.

Творчае спаборніцтва праводзілася па 11 намінацыях: суд, пракуратура, следства, выканаўчая справа, адвакатура, натарыят, навука і права, гаспадарка і права, медыяцыя, права і журналістыка, студэнцкая навука.

На конкурс было пададзена больш за сто работ. Найбольшая колькасць заявак прадстаўлена ў намінацыі «натарыят».

Галоўным прызам конкурсу, які заснаваны Міністэрствам юстыцыі  ў 2003 годзе, з'яўляецца статуэтка. Прыз названы ў гонар выдатнага беларускага юрыста, публіцыста і літаратуразнаўца Уладзіміра Данілавіча Спасовіча, з дня нараджэння якога сёлета споўнілася 190 гадоў.

Конкурснай камісіяй у вышэйназваных намінацыях вызначаны пераможцы і дыпламанты.

Намінацыя «Суд»:

Дыплом – Гашпар Таццяна Валянцінаўна, суддзя, намеснік старшыні эканамічнага суда Магілёўскай вобласці.

Намінацыя «Пракуратура»:

Прыз – аўтарскі калектыў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у складзе: Дыско Г.І., Беспаленкава К.У., Раманенка І.У., Граша В.В. (пад агульнай рэдакцыяй Генеральнага пракурора А.У.Канюка).

Намінацыя «Следства»:

Прыз – рэдакцыйная калегія Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь за падрыхтоўку і выданне зборніка матэрыялаў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Удасканальванне следчай дзейнасці ва ўмовах інфарматызацыі» (пад рэдакцыяй намесніка старшыні Следчага камітэта С.Я.Аземшы).

Дыплом – рэдакцыйная калегія цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь за падрыхтоўку выдання “Iнфармацыйны бюлетэнь Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь”.

Намінацыя «Выканаўчая справа»:

Прыз – аўтарскі калектыў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама за падрыхтоўку навукова-папулярнага выдання «Судовы выканаўца на старонках гісторыі (сярэдзіна XVI стагоддзя – пачатак XXI стагоддзя)» (пад рэдакцыяй С.П.Канапелька).

Намінацыя «Адвакатура»:

Прыз – Рыжкоў Аляксандр Мікалаевіч, адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў, якi ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць у юрыдычнай кансультацыі г. Бабруйска;

Дыпломы:

  • Альшэўская Наталля Віктараўна, адвакат Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна, медыятар;

  • Андрыевіч Аляксей Міхайлавіч, адвакат Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць у юрыдычнай кансультацыі Пінскага раёна і г.Пінска.

Намінацыя «Натарыят»:

Прыз – Дзмітрачэнка Наталля Пятроўна, метадыст Мінскай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты;

Дыпломы:

  • Клінцэвіч Ціна Міхайлаўна, натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі, які ажыццяўляе дзейнасць у натарыяльным бюро № 2 г. Віцебска;

  • аўтарскі калектыў натарыусаў Магілёўскай натарыяльнай акругі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у натарыяльнай канторы Бабруйскага раёна, у складзе: Патапавай А.А., Комар А.В., Скрыпко М.М.

Намінацыя «Навука і права»:

Прызы:

  • Скобелеў Уладзімір Пятровіч, дацэнт кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

  • Здрок Аксана Мікалаеўна, загадчык кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;

Дыпломы:

  • аўтарскі калектыў навукова-практычнага часопісу «Судовая экспертыза Беларусі»;

  • аўтарскі калектыў кнігі «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» ў складзе: Доўнар Т.І., Арлоўскай А.І., Кожар А.В.

Намінацыя «Гаспадарка і права»:

Дыплом – Міхель Канстанцін Мікалаевіч, адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць у адвакацкiм бюро «ВМП Уласава, Міхель і Партнёры».

Намінацыя «Медыяцыя»:

Прыз – аўтарскі калектыў комплексу матэрыялаў, якія асвятляюць арганізацыю, правядзенне і значэнне першага ў Рэспубліцы Беларусь фестывалю школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні» ў складзе: Арлоўскай І.У., Бельскай І.А., Шульга А.К., Актысюк Г.В.

Дыпломы:

  • Яфімовіч Сяргей Іванавіч, старшыня Гомельскай абласной калегіі адвакатаў, медыятар;

  • Тарасава Наталля Аляксееўна, адвакат Гомельскай абласной калегіі адвакатаў, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць у адвакацкiм бюро «Прававое Крэда», медыятар.

Намінацыя «Права і журналістыка»:

Прыз – Ананіч Святлана Ігараўна, спецыяльны карэспандэнт аддзела журналісцкіх расследаванняў газеты «СБ. Беларусь Сёння»;

Дыпломы:

  • Круковіч Ніна Аляксандраўна, загадчык аддзела пісем і масавай работы камунальнага інфармацыйнага прадпрыемства «Рэдакцыя Бярозаўскай раённай газеты «Маяк»;

  • Сідарок Ірына Мікалаеўна, спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда».

Намінацыя «Студэнцкая навука»:

Дыплом – Сініцына Ганна Міхайлаўна, аспірант 2-га года навучання кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістр юрыдычных навук.

уверх