Атрымаць інфармацыю з АДР стала прасцей і танней

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2019 г. № 503 «О налогообложении» стаўка дзяржаўнай пошліны за прадастаўленне выпіскі з АДР, якую атрымліваюць заяўнікі ў электронным выглядзе за хвіліну, паменшана ўдвая (0,5 базавай велічыні).

Названыя змяненні ўступілі ў сілу з 11 студзеня 2020 г.

Для атрымання інфармацыі такім спосабам на вэб-партале АДР дастаткова запоўніць заяву (запыт) і з дапамогай АРІП заплаціць дзяржаўную пошліну. Выпіска накіроўваецца на e-mail заяўніка.

З парадкам прадастаўлення інфармацыі з АДР можна азнаёміцца на вэб-партале АДР (раздзел «Прадастаўленне інфармацыі з АДР», падраздзел «Запытаць інфармацыю з АДР»).
уверх