Аб змяненні статуса і назвы грамадскага аб’яднання

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 21 лютага 2020 г. зарэгістраваны змяненні і дапаўненні, унесеныя ў статут Маладзёжнага грамадскага аб’яднання аматараў жывёл «Суперкот».

Дадзенае грамадскае аб’яднанне змяніла свой статус з мясцовага на міжнародны і будзе распаўсюджваць сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікі Германія, а таксама змяніла сваю назву на Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне дапамогі жывёлам «Суперкот» (скарочаная назва – МДГАДЖ «Суперкот»).

Мэтамі дзейнасці МДГАДЖ «Суперкот» з’яўляюцца:

  • фарміраванне ў насельніцтва гуманнага стаўлення да прыроды і жывёльнага свету;

  • распаўсюджванне сярод насельніцтва паняцця гуманнага абыходжання з жывёламі;

  • фарміраванне ў насельніцтва актыўнай жыццёвай пазіцыі ў вырашэнні надзённых пытанняў гарадской гаспадаркі, звязаных з жывёламі і іх аптымальнага суіснавання побач з чалавекам;

  • аказанне дапамогі жывёлам, якія засталіся без уладальнікаў, шляхам арганізацыі і забеспячэнне дзейнасці прытулкаў, месцаў часовага ўтрымання, гасцініц для жывёл.

уверх