Аб змяненні статуса і назвы грамадскага аб’яднання

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 12 лістапада 2019 г. зарэгістраваны змяненні і дапаўненні, унесеныя ў статут Грамадскага аб’яднання «Ветэраны Чарнобыля».

Дадзенае грамадскае аб’яднанне змяніла свой статус з мясцовага на рэспубліканскі і будзе распаўсюджваць сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама змяніла сваю назву на Беларускае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне ліквідатараў і інвалідаў Чарнобыльскай катастрофы «Ветэраны Чарнобыля» (скарочаная назва – БРГА ЛІЧК «Ветэраны Чарнобыля»).

Мэтамі дзейнасці БРГА ліквідатараў і інвалідаў Чарнобыльскай катастрофы «Ветэраны Чарнобыля» з’яўляюцца: прыцягненне ўвагі грамадскасці да гераічнасці і мужнасці ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў 1986 - 1990 гадах; аб'яднанне намаганняў грамадзян, якія жадаюць прыняць удзел у аказанні дапамогі, накіраванай на абарону сацыяльных і медыцынскіх правоў асоб, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС і пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, і іншыя.

уверх