Аб змяненні статуса і назвы грамадскага аб’яднання
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 20 ліпеня 2018 г. зарэгістраваны змяненні і дапаўненні, унесеныя ў статут Дабрачыннага грамадскага аб’яднання дапамогі бяздомным жывёлам «ЗООшанс».
Дадзенае грамадскае аб’яднанне змяніла свой статус з мясцовага на міжнародны і будзе распаўсюджваць сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і тэррыторыю Расійскай Федэрацыі, а таксама змяніла сваю назву на Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне дапамогі жывёлам «ЗООшанс» (скарочаная назва – МДГАДЖ «ЗООшанс»).
Мэтамі дзейнасці МДГАДЖ «ЗООшанс» з’яўляюцца:
-
аказанне дапамогі жывёлам (безнаглядным, кінутым, хворым і іншым);
-
фарміраванне ў грамадзян гуманных і этычных адносін да жывой прыроды і навакольнага асяроддзю.
